Абаро́нца ў хакеі — ігрок, асноўная задача якога на пляцоўцы перашкодзіць камандзе саперніка забіць гол. Звычайна ў звяне выходзяць два абаронцы. Абаронцы — універсальныя ігракі, хоць першачарговымі для іх з'яўляюцца абарончыя функцыі. Абавязковая якасць абаронцаў — уменне весці асабістыя адзінаборствы. Як правіла, сучасныя абаронцы высакарослыя, дужыя спартоўцы, якія валодаюць значным хуткасна-сілавым патэнцыялам.

Руслан Салей, беларускі хакеіст, абаронца.

Пры пераходзе ў сярэднюю зону асноўная задача абароны — прыціснуць іграка, які валодае шайбай, да борту, і ня даць правесці нападаючым распасоўку. У чужой зоне абаронцы займаюць пазіцыі каля сіняй лініі, іхняя асноўная задача — не даць шайбе выйсці з гэтай зоны.

Літаратура правіць

  • Хоккей. Большая энциклопедия. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2006.

Спасылкі правіць

Пазіцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападаючыя:  
Левы крайні | Цэнтральны | Правы крайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Варатар:
Варатар
Форвард | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнер | Суддзі