Гітанас Наўседа
Гіта́нас Наўседа́ (літ.: Gitanas Nausėda; нар. 19 мая 1964, Клайпеда) — літоўскі эканаміст, банкір і выкладчык універсітэта. Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі з 12 ліпеня 2019 г.
Гітанас Наўседа літ.: Gitanas Nausėda | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 12 ліпеня 2019 | |||
Папярэднік | Даля Грыбаўскайце | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | доктар навук | ||
Дзейнасць | эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 19 мая 1964[1] (56 гадоў) | ||
Жонка | Diana Nausėdienė[d] | ||
Сайт | nauseda2019.lt | ||
Аўтограф | ![]() | ||
БіяграфіяПравіць
З 1982 па 1987 год вучыўся на факультэце эканомікі прамысловасці Вільнюскага ўніверсітэта, з 1987 па 1989 год праходзіў навучанне на эканамічным факультэце. Наўседа атрымаў доктарскую ступень у вобласці сацыяльных навук у 1993 годзе, з 1990 па 1992 год праходзіў практыку ў Мангеймскім універсітэце ў Германіі. Праходзіў стажыроўку ў Бундэстагу ў Боне (1994) і ў Сусветным банку ў Вашынгтоне (1998).
З 1992 па 1993 год — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі і прыватызацыі. З 1993 па 1994 год ён узначальваў аддзел фінансавага рынку ў Дзяржаўным кіраванні па коштах і канкурэнцыі. З 1994 года быў намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за камерцыйнымі банкамі (1994—1996), дырэктарам дэпартамента грашова-крэдытнай палітыкі (1996—2000) і членам кіравання Банка Літвы (1998—2000).
У 2000 годзе ён пачаў працаваць у AB Vilniaus Bankas у якасці саветніка старшыні кіравання. З 2008 па 2018 год — саветнік прэзідэнта SEB Bankas, галоўны эканаміст. З 2004 па 2009 год ён таксама быў саветнікам прэзідэнта Валдаса Адамкуса.
З 1987 па 2004 год выкладаў на эканамічным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта, у 2009 годзе пачаў выкладаць у Вільнюскай бізнес-школе.
Жанаты, мае дзвюх дачок[2]. Валодае англійскай, нямецкай і рускай мовамі[3].
17 верасня 2018 года Г. Наўседа абвясціў аб сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары ў Літве у 2019 годзе[4].
У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 30,95 % галасоў, ён заняў другое месца і ў вырашальным другім туры сустрэўся з I. Шыманiце. 26 мая 2019 года Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве[5].
Заступіў на пасаду Прэзідэнта Літвы 12 ліпеня 2019 года. Змяняіў Далю Грыбаўскайце, якая займала прэзідэнцкую пасаду з 2009 па 2019 гады, і стаў пятым прэзідэнтам краіны з 1993 года[6].
Зноскі
- ↑ Gitanas Nauseda // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ D. Nausėdienė: Gitanas man pateikė viliojantį pasiūlymą, kurio negalėjau atsisakyti Delfi, October 31, 2015
- ↑ G.Nausėdos kelias į ekonomiką aplaistytas ašaromis Delfi, February 24, 2010
- ↑ Lithuanian opposition party names favorites for presidential election Xinhua, September 18, 2018.
- ↑ Будущий президент Литвы призвал сменить риторику в отношении России.
- ↑ nashaniva.by