Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі (літ.: Lietuvos Respublikos Prezidentas) — кіраўнік Літоўскай Рэспублікі. Прадстаўляе дзяржаву і выконвае ўскладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі абавязкі.

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
Герб прэзідэнта
Герб прэзідэнта
Штандар прэзідэнта
Штандар прэзідэнта

Пасаду займае
Гітанас Наўседа
з 12 ліпеня 2019
Узначальвае
Форма звароту Пан прэзідэнт
Афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнцкі палац
Прызначаецца Выбіраецца грамадзянамі Літвы
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў
Пасада з’явілася 4 красавіка 1918
25 лістапада 1992 (адноўлена)
Першы на пасадзе Антанас Смятона (1919—1920)
Сайт lrp.lt/ru/
Прэзідэнцкі палац у Вільнюсе
Палітыка
Літва

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Літвы

Паводле канстытуцыі Літва з’яўляецца парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай, у якой прэзідэнт выконвае ролю пасярэдніка паміж заканадаўчым і выканаўчым органамі ўлады.

Выбары

правіць

Выбары прэзідэнта адбываюцца за месяц да сканчэння тэрміну дзейнага прэзідэнта. Кандыдатамі ў прэзідэнты могуць быць грамадзяне Літвы паводле паходжання, якія пражываюць у Літве не менш за 3 апошнія гады, на дзень выбараў векам не меней за 40 гадоў і маюць права быць абранымі ў Сейм. Тэрмін знаходжання прэзідэнта на пасадзе складае 5 гадоў. Асоба, абраная прэзідэнтам, павінная спыніць свой удзел у партыях і палітычных арганізацыях, таксама не можа спалучаць сваю дзейнасць з парламенцкай. Асоба прэзідэнта недатыкальная.

Зняцце

правіць

Прэзідэнт можа быць датэрмінова пазбаўлены пасады ў выпадку істотнага парушэння Канстытуцыі, парушэння прысягі, здзяйсьнення злачынства. Рашэнне пра гэта прымае Сейм. Ён жа можа цягам 30 дзён ад свайго першага паседжання колькасцю 3/5 галасоў зацвердзіць датэрміновыя выбары.

Кампетэнцыя прэзідэнта сканчаецца ў выпадках:

  • заканчэння тэрміну, на які ён быў абраны (пасаду прэзідэнта можна займаць не больш за 2 разы);
  • датэрміновых выбараў;
  • падання ў адстаўку;
  • смерці;
  • пазбаўлення пасады Сеймам;
  • колькасцю не меней 3/5 галасоў дэпутатаў Сейма на запыт Канстытуцыйнага суду, паводле якога стан здароўя прэзідэнта не дазваляе выконваць абавязкі.

Прэзыдэнта, які не здольны выконваць свае абавязкі, замяняе старшыня Сейма, які ў гэты час не мае права прызначаць датэрміновыя выбары ў Сейм, здымаць або прызначаць міністраў бяз згоды Сейма, разглядаць запыты на выказванне вотуму недавер’я старшыні Сейма.

Паўнамоцтвы

правіць

У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з парламентам знаходзяцца:

  • скліканне надзвычайнай сесіі парламента;
  • прадстаўленне штогадовай справаздачы пра стан дзяржавы і ўнутраную палітыку;
  • правядзенне чарговых і датэрміновых выбараў;
  • прадстаўленне да ратыфікацыі падпісаных міжнародных дагавораў;
  • прызначэнне і зняцце прэм’ер-міністра;
  • прадстаўленне кандыдатур суддзяў і старшыні Вярхоўнага суду;
  • прызначэнне суддзяў і старшыняў Апеляцыйнага і Канстытуцыйнага судоў;
  • прызначэнне генеральнага пракурора;
  • прызначэнне дзяржаўнага кантралёра і старшыні Управы Банка Літвы;
  • падпісання і афіцыйнага публікавання законаў, прынятых Сеймам, ці вяртанне законаў на паўторны разгляд;
  • прызначэнне і зняцце галоўнакамандуючага войскам і кіраўніка службы бяспекі;
  • увядзенне ваеннага становішча, мабілізацыі і надзвычайнага становішча.

У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з урадам знаходзяцца:

  • прызначэнне старшыні Савета Міністраў, перадача яму задачы фармавання ўрада і зацверджання ягонага складу;
  • прыняцце адстаўкі ўраду, асобных міністраў;
  • прызначэнне і зняцце дыпламатычных прадстаўнікоў Літвы ў іншых дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;
  • прызначэнне і зняцце на прапанову прэм’ер-міністра міністраў ці службовых асоб.

Прэзідэнт у прадугледжаным законам парадку надае грамадзянства; прысвойвае дзяржаўныя узнагароды; прымае даверчыя граматы; надае найвышэйшыя дыпламатычныя рангі і вайсковыя званні; мае права памілавання асуджаных.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць