Староства
Старо́ства, ці ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.).
У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў.
У Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім
правіцьУ Вялікім Княстве Літоўскім староства — гаспадарчая адзінка ў XVI—XVIII стагоддзях, якую вялікі князь даваў на часовае карыстанне феадалам за службу[1].
З 1562 годзе ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.
Перыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.
У Каралеўстве Польскім староствы (польск.: starostwo) існавалі ўжо пачынаючы з XIV стагоддзя. Староствы ўсталёўваліся на землях, якія належалі каралю Польшчы, і падаваліся дваранам у пажыццёвае карыстанне.
Існавала два віды старостваў:
- Гродавае староства (польск.: starostwo grodowe) — дзяржаўнае ўладанне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраванні і прызначалася на яго ўтрыманне.
- Нягродавае староства (польск.: starostwo niegrodowe, tenuta) — дзяржаўнае ўладанне, якое здавалася ў арэнду і не было звязана з выкананнем абавязкаў гродавага старосты.
Літоўская рэспубліка
правіцьУ Літоўскай Рэспубліцы староства (літ.: seniūnija)[заўв. 1] — трэці ўзровень адміністрацыйнага падзелу, з 2009 года сянюніі дзеляцца на сянюнайтыі[2].
Група сянюній утварае раён, тэрытарыяльнае самакіраванне (літ.: savivaldybė), якія ў сваю чаргу яднаюцца ў паветы. Цяпер у Літве 546 сянюній.
На чале сянюніі стаіць выбарны стараста — сянюнас (літ.: seniūnas).
Зноскі
правіць- Крыніцы
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 559. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- ↑ Vietos savivaldos įstatymo pakeitimo ĮSTATYMASS
- Заўвагі
- ↑ Паводле прынятых правіл ужытку, слова "сянюнія" ў дачыненні да сучаснай Літоўскай Рэспублікі не падлягае перакладу на беларускую мову (аналагічна кантону), а перадаецца кірыліцай з дапамогай транслітарацыі. Сянюнія ўяўляе сабою найніжэйшую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў Літве, а таксама арганізацыю, што ажыццяўляе нагляд і абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі на балансе сянюніі.
Літаратура
правіць- Казлоўскі П. Р. Старо́ства, стараства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 162—163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Советская историческая энциклопедия. / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. (руск.)