Валдас Адамкус
Валдас Адамкус (літ.: Valdas Adamkus; пры нараджэнні і да 1955 года Вальдэмарас Адамкавічус, літ.: Voldemaras Adamkavičius; 3 лістапада 1926, Каўнас) — прэзідэнт Літвы з 26 лютага 1998 да 25 лютага 2003 і з 12 ліпеня 2004 да 12 ліпеня 2009.
Валдас Адамкус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Valdas Adamkus | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Зігмантас Бальчыціс (2006) Гядзімінас Кіркілас (2006–2008) Андрус Кубілюс (2008–2009) |
||||||
Папярэднік | Артурас Паўлаўскас (в.а) | ||||||
Пераемнік | Даля Грыбаўскайце | ||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1926[1][2][…] (97 гадоў) |
||||||
Бацька | Ігнас Адамкявічус[d][3] | ||||||
Жонка | Альма Адамкене[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 лістапада 1926 года ў Каўнасе. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціўлення. Падчас Нацысцкай акупацыі выдаваў падпольную газету. Пасля вяртання Саветаў працягнуў барацьбу супраць іх. У ліпені 1944 года з бацькамі з’ехаў у Германію, дзе наведваў лекцыі на факультэце прыродазнаўчых навук Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна. У 1948 годзе заваяваў два залатыя і два сярэбраныя медалі на Алімпійскіх гульнях сярод падняволеных нацый. У 1949 годзе разам з сям’ёй эміграваў у ЗША. Пасяліўся ў літоўскай абшчыне ў Чыкага і спачатку працаваў рабочым на аўтазаводзе. У 1951 годзе ажаніўся з Альмай Нутаўрайтэ (Alma Nutautaitė). У 1951 заснаваў акадэмічны спартыўны клуб літоўцаў ЗША «Lituanica». У 1960 годзе скончыў Ілінойскі інстытут тэхналогій па спецыяльнасці будаўніцтва. У 1950-я — 1960-я быў актыўным дзеячам эмігранцкай палітыкі. Ад 1958 да 1965 году быў намеснікам старшыні літоўскай эмігранцкай арганізацыі Santara-Šviesa. У 1967 годзе абраны старшынёй гэтай арганізацыі. Падчас свайго жыцця ў ЗША быў актывістам акцый пратэсту супраць далучэння Літвы да СССР, ініцыяваў збор подпісаў пад шэрагам петыцый. У 1970 годзе пачаў працаваць у Федэральнам Агенцтве ЗША па абароне навакольнага асяроддзя (па-англійску: Environment Protection Agency), якая тады адчынілася. Спачатку ўзначальваў цэнтр даследавання навакольнага асяроддзя. У 1971 г. абраны намеснікам старшыні па Сярэднім Захадзе ЗША, праз 10 гадоў стаў старшынёй па гэтым рэгіёне. Сярод ягоных дасягненняў падчас гэтай працы было паляпшэнне якасці вады ў Вялікіх азёрах. Таксама дапамагаў у вырашэнні праблем навакольнага асяроддзя ва Усходняй Еўропе, рабіў кансультатыўныя і іншыя паслугі. На момант свайго звальнення з Агенцтва па абароне навакольнага асяроддзя ў 1997 годзе працаваў там даўжэй за ўсіх кіраўнікоў.
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Літву, атрымаць літоўскае грамадзянства і балатавацца ў прэзідэнты. Не ўсе літоўцы прынялі гэтую заяву прыязна. Іншыя ўспрынялі яго як сына літоўскай зямлі, які вяртаўся дадому. Ён атрымаў паразу ў першым туры выбараў прэзідэнта Летувы, які адбыўся пад канец 1997 года. Але ў другім туры, які адбыўся 4 студзеня 1998 года, ён перамог з перавагай менш за 1 працэнт. Заступіў на пасаду 26 лютага 1998 года. Ён выступаў за далучэнне Літвы да НАТА і Еўрасаюза, але адначасова працаваў над змякчэннем напружанасці з Расіяй і ўсталявання сяброўскіх стасункаў з астатнімі суседзямі Літвы. Ён сутыкнуўся з далейшымі складанасцямі постсавецкай эканомікі, але здолеў павялічыць эканамічны рост і паменшыць беспрацоўе. У 2003 годзе Адамкус не быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад Раландаса Паксаса. Стаў амбасадарам добрай волі ЮНЕСКА. У гэтай сферы ЮНЕСКА займаецца распаўсюджваннем Інтэрнэту, мадэрнізацыяй бібліятэк, укараненнем інфармацыйных тэхналогій у сістэму асветы. Быў старшынёй аргкамітэта першых Сусветных гульняў літоўцаў (1983). На пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасля імпічменту Паксаса быў пераабраны прэзідэнтам Літвы.
Узнагароды
правіць- Вялікі Крыж Ордэна Ісляндскага Сокала, 1998
- Вялікі Крыж Ордэна Святога Олафа, Нарвегія, 1998
- Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені, Украіна, 1998
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі, Эстонія, 1999
- Кавалер Вялікага крыжа Грэцкага ордэна збавіцеля, 1999
- Рыцар ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», 1999
- Ордэн Белага арла, Польшча, 1999
- Кавалер pro Merito Melitensi, Мальта, 1999
- Кавалер ордэна Заслугаў, Венгрыя, 1999
- Вялікі Крыж Ордэна Сяброўства, Казахстан, 2000
- Кавалер ордэна Трох Зорак, Латвія, 2001
- Кавалер Вялікага Крыжа Ордэна Ганаровага легіёна, Францыя, 2001
- Кавалер ордэна Зоркі Румыніі, 2001
- Ордэн Св. Мясропа Маштоца, Арменія, 2002
- Вялікі Крыж Ордэна Белай Ружы з Зоркай, Фінляндыя, 2002
- Ордэн «За Асаблівыя заслугі», Узбекістан, 2002
- Кавалер ордэна Вітаўта Вялікага, Літва, 2003
- Ордэн Белай Зоркі з ланцугом, Эстонія, 2004
- Кавалер Ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Каралеўства Іспанія, 2005
- Вялікі Крыж Асаблівай ступені Ордэна «За заслугі», Германія, 2005
- Ордэн Падвойнага белага крыжа I ступені, Славакія, 2005
- Вялікі Крыж Ордэна Леапольда I, Каралеўства Бельгія, 2006
- Вялікі Крыж з Ланцугом Ордэна Заслугаў Рэспублікі Венгрыя, 2006
- Ордэн Бані, Вялікабрытанія, 2006
- Ордэн «За заслугі» I ступені, Украіна, 2006
- Ордэн «Маці Тэрэза», Албанія, 2007
- Вялікая стужка Найвышэйшага Ордэна Хрызантэмы, Японія, 2007
- Вялікі Ланцуг Ордэна Інфанта Дона Энрыке, Партугалія, 2007
- Ордэн Перамогі імя Св. Георгія, Грузія, 2007
- Вялікі Крыж Ордэна Нідэрландскага ільва, 2008
- Ланцуг Ордэна Заслугаў, Рэспубліка Чылі, 2008
- Вялікая Зорка Ганаровага знаку «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», 2009
- Ордэн «Стара планіна», Рэспубліка Балгарыя, 2009
- Вялікі Крыж Ордэна адраджэння Польшчы, Рэспубліка Польшча, 2009
- Ордэн Свабоды, Украіна, 2009
Званні ганаровага доктара
правіць- Вільнюскі ўніверсітэт, 1989
- Indiana St. Joseph's College, ЗША, 1991
- Northwestern University, ЗША, 1994
- Kauno technologijos universitetas, 1998
- The Catholic University of America, ЗША, 1998
- Aleksandro Stulginskio universitetas, 1999
- Ілінойскі інстытут тэхналогій, ЗША, 1999
- Инновациялық Еуразия университеті, Казахстан, 2000
- DePaul University, ЗША, 2001
- Mykolo Romerio universitetas, 2001
- Vytauto Didžiojo universitetas, 2002
- Lietuvos sporto universitetas, 2004
- Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, Арменія, 2006
- Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Азербайджан, 2006
- University of Notre Dame, ЗША, 2007
- Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu, Польшча, 2007
- Талінскі ўніверсітэт, Эстонія, 2008
- Універсітэт Чылі, 2008
- Доктар honoris causa Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла II, Польшча, 2009
Зноскі
- ↑ Valdas Adamkus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valdas Adamkus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валдас Адамкус
- Канал Валдаса Адамкуса на www.youtube.com
- Valdas Adamkus. (2016). In Encyclopædia Britannica. Retrieved from http://www.britannica.com/biography/Valdas-Adamkus
- President of the Republic of Lithuania Архівавана 22 сакавіка 2016. (англ.)