Раландас Паксас
Раландас Паксас (літ.: Rolandas Paksas; нар. 10 чэрвеня 1956, Цяльшэй, Літва) — літоўскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі з 26 лютага 2003 да 6 красавіка 2004 года; першы кіраўнік еўрапейскай дзяржавы, якога знялі з пасады ў выніку імпічменту; лётчык-спартсмен.
Раландас Паксас літ.: Rolandas Paksas | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 10 чэрвеня 1956[1][2][3] (64 гады) |
Узнагароды | |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Вільнюскім інжынерна-будаўнічым інстытуце (інжынер прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва; 1974—1979), пазней скончыў Ленінградскую акадэмію грамадзянскай авіяцыі (інжынер-пілот; 1984). У 1985—1992 — кіраўнік аэраклуба С. Даруса і С. Гірэнаса (Вільнюс). Член зборных вышэйшага пілатажу СССР і Літвы. Прэзідэнт акцыянернай будаўнічай кампаніі «Restako» (1992—1997).
Зноскі
- ↑ Rolandas Paksas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rolandas Paksas // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rolandas Paksas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.