Андрус Кубілюс
А́ндрус Ку́білюс (літ.: Andrius Kubilius; 8 снежня 1956 года ў Вільні) — літоўскі палітык, дзеяч апазіцыі, прэм’ер-міністр Літвы з 1999 да 2000 года і з 2008 да 2012 года.
Андрус Кубілюс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Andrius Kubilius | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ірэна Дэгутэнэ | ||||||
Пераемнік | Раландас Паксас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гядзімінас Кіркілас | ||||||
Пераемнік | Альгірдас Буткявічус | ||||||
Нараджэнне |
8 снежня 1956[1][2] (67 гадоў) |
||||||
Бацька | Вітаўтас Кубілюс[d] | ||||||
Маці | Яніна Жэкайтэ[d] | ||||||
Жонка | Раса Кубілене | ||||||
Дзеці | Вітас Кубілюс, Андрус Кубілюс | ||||||
Нацыянальнасць | летувіс | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | Саюз Бацькаўшчыны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | фізік | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Сайт | kubilius.lt (літ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБацька — літаратуразнаўца, Вітаўт Кубілюс, маці — літаратуразнаўца Яніна Жакайтэ. Андрус вучыўся ў 22 віленскай сярэдняй школе з 1963 да 1974 года. У 1979 годзе скончыў фізічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1981 да 1984 года вучыўся ў аспірантуры. З 1984 да 1990 працаваў у Віленскім універсітэце ў якасці лябаранта, інжынера і навуковага супрацоўніка.
З 1988 года Кубілюс прыняў удзел у дзейнасці Саюдзіса, дзе ў 1990—1992 гадах выконваў функцыі сакратара. У 1992 годзе быў абраны ў Сойм. З 1993 года стаў сябрам партыі Саюз Айчыны. У 1996—1999 гадах быў першым віцэ-спікерам парламенту, а ў 1997—1999 гадах кіраваў Камісіяй па еўрапейскіх справах. З 3 лістапада 1999 да 26 кастрычніка 2000 года выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Літвы. У 2000—2003 гадах быў першым намеснікам кіраўніка партыі Вітаўта Ландсбергіса, а потым заняў яго месца.
У выбарчы тэрмін 2000—2004 гадоў быў лідарам апазіцыйнай фракцыі кансерватараў. У наступным Сойме (з 2004 года) выконваў функцыі кіраўніка фракцыі Звязу Бацікаўшчыны (2004—2005), кіраўніка Камісіі па еўрапейскіх справах (з 2006 года), а з 10 кастрычніка 2006 года стаў віцэ-спікерам Сойму. У парламенцкіх выбарах 2008 года чарговы раз атрымаў дэпутацкі мандат. На наступны дзень пасля выбараў (27 кастрычніка 2008 года) ад імя Звязу Бацькаўшчыны падпісаў пагадненне з некалькімі партыямі аб стварэнні кааліцыйнага ўрада. 20 лістапада прэзідэнт Літвы падпісаў загад аб прадстаўленні на разгляд Сойму кандыдатуры Андруса Кубілюса на пасаду прэм’ер-міністра. 27 лістапада 2008 года Сойм зацвердзіў яго кандыдатуру.
Жонка — Раса Кубілене — віяланчалістка ў Нацыянальным Сімфанічным аркестры Літвы. Мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Andrius Kubilius // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrius Kubilius // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрус Кубілюс