Інгрыда Шыманіце

Інгрыда́ Шымані́це (літ.: Ingrida Šimonytė; нар. 15 лістапада 1974 года, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, эканаміст, Прэм’ер-міністр Літвы (з 24 лістапада 2020). міністр фінансаў Літвы (2009—2012), кандыдат на пасаду прэзідэнта Літвы на выбарах у 2019 годзе ад літоўскіх кансерватараў.

Інгрыда Шыманіце
літ.: Ingrida Šimonytė
Сцяг34-ы Прэм'ер-міністр Літвы
з 24 лістапада 2020 года
Прэзідэнт Гітанас Наўседа
Папярэднік Саўлюс Сквярняліс
Сцяг Міністр фінансаў Літвы
7 ліпеня 2009 — 13 снежня 2012
Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце
Папярэднік Альгірдас Шэмета
Пераемнік Рымантас Шаджус
Сцяг Старшыня рэвізійнага камітэта
Сейма Літвы
з 17 лістапада 2016 года
Папярэднік Вітаўтас Камблявічус
Нараджэнне 15 лістапада 1974(1974-11-15)[1] (49 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень Магістр эканомікі[d] (1998)
Дзейнасць эканаміст, палітык, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 2nd class Officer of the Order of Vytautas the Great
Сайт ingridasimonyte.lt (літ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 лістапада 1974 года ў Вільнюсе. Скончыла Віленскі ўніверсітэт, атрымаўшы на эканамічным факультэце ступень бакалаўра ў галіне бізнес-адміністравання. Ступень МВА атрымала ў Стакгольмскай школе эканомікі.

Працавала ў падатковым аддзеле міністэрства фінансаў Літвы ў 1997—2001 гадах. У 2004—2009 гадах — сакратар міністэрства фінансаў. У 2013 годзе была прызначана намеснікам старшыні кіравання Банка Літвы. Паралельна з выкананнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Універсітэце менеджменту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка 2016 года ў сувязі з выбраннем дэпутатам Сейма па Антакальнісскай выбарчай акрузе ў Вільнюсе.

4 лістапада 2018 года перамагла на праймерыз па вызначэнні кандыдата ад Саюза Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў на выбары прэзідэнта Літвы ў 2019 г., апярэдзіўшы свайго канкурэнта — дыпламата Вігаўдаса Ушацкаса з вынікам у 78,71 %.

Паводле апытання, праведзенага кампаніяй Baltijos tyrimai 9-26 лістапада 2018 года, прэзідэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7 % і меў тэндэнцыю да росту. Аднак яна ўсё яшчэ застаецца на другім месцы, саступаючы першынство Гітанасу Наўседу з вынікам у 23,2 %[4].

Асабістае жыццё правіць

Не замужам, дзяцей няма. Свабодна валодае акрамя літоўскай англійскай, рускай і польскай мовамі.

Зноскі

Спасылкі правіць