Лінас Антанас Лінкявічус

Лінас Антанас Лінкявічус (літ.: Linas Antanas Linkevičius; нар. 6 студзеня 1961, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат, міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Лінас Антанас Лінкявічус
літ.: Linas Antanas Linkevičius
Minister of National Defence[d]
26 кастрычніка 2000 — 14 снежня 2004
Папярэднік Česlovas Stankevičius[d]
Пераемнік Гядзімінас Кіркілас
Minister of National Defence[d]
28 кастрычніка 1993 — 27 лістапада 1996
Папярэднік Audrius Butkevičius[d]
Пераемнік Česlovas Stankevičius[d]
міністр замежных спраў Літвы[d]
13 снежня 2012 — 11 снежня 2020
Папярэднік Аўдронюс Ажубаліс
Пераемнік Габрыэлюс Ландсбергіс
Нараджэнне 6 студзеня 1961(1961-01-06) (63 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, журналіст
Узнагароды
Прэзідэнцкі ордэн Ззянне
Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class ордэн Трох зорак 3-й ступені ордэн Пашаны Commander with Star of the Order of Merit of the Republic of Poland Commander of the Order of the Cross of Vytis камандор ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1978—1983 гадах навучаўся ў Каўнаскім палітэхнічным інстытуце, які скончыў з дыпломам інжынера. З 1990 года — карэспандэнт газеты «Tiesa» і кансультант парламенцкай фракцыі Літоўскай дэмакратычнай партыі працы.

У 1991—1996 гадах — член Савета Дэмакратычнай партыі працы Літвы. У 1992—1996 гадах — дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі.

У 1992—1993 гадах — кіраўнік літоўскай парламенцкай дэлегацыі ў Паўночнаатлантычны Асамблеі, намеснік старшыні парламенцкай камісіі па замежных справах, старшыня Моладзевага саюза працы і аглядальнік газеты «Tiesa».

У 1993—1996 гадах — Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі. У 1997—2000 гадах — Пасол, кіраўнік прадстаўніцтва Літвы ў НАТА і Заходне-Еўрапейскім саюзе.

У 2000—2004 гадах — Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі. У 2004—2005 гадах — Пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы. З 2005 года па 2011 год — Пастаянны прадстаўнік Літвы ў НАТА і Паўночнаатлантычным савеце.

З 2011 года — пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы, адначасова, з 13 верасня 2011 года па 13 верасня 2012 года — кансультант (на грамадскіх пачатках) прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса.

25 чэрвеня 2012 годзе Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі падпісала ўказ аб яго прызначэнні Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі з 24 ліпеня 2012 года. 7 снежня 2012 года вызвалены ад пасады пасла.

З 7 снежня 2012 года — міністр замежных спраў Літвы.