РИА Новости

(Пасля перасылкі з РІА Навіны)

Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» (бел.: «РІА Навіны») — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве. Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры»[1].

РИА Новости


Галоўны рэдактар Святлана Міранюк (апошні галоўны рэдактар; да ліквідацыі «РИА Новости»)
Дата заснавання 24 чэрвеня 1941
Дата зачынення 1 красавіка 2014
Мова руская
Галоўны офіс  Расія: 119021, Масква, Зубаўскі бульвар, 4
Вэб-сайт www.ria.ru

Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі»[2] ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» (бел.: «Расія сёння»)[3][4][5].

Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ)[6], Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт»[7], Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ»[8][9], Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (бел.: «РІА Рэйтынг»)[10], Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (бел.: «РІА Навука»)[11], Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны»[1], сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц[1].

Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк[12], якая кіравала агенцтвам з 2003 года.

Крыніцы

правіць
  1. а б в Официальная справка о Группе РИА Новости(недаступная спасылка). // РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
  2. Указ о некоторых мерах по повышению эффективности деятельности государственных средств массовой информации. kremlin.ru (9 декабря 2013). Праверана 9 снежня 2013.
  3. РИА Новости. Международное агентство «Россия сегодня» создаётся на базе РИА Новости. // РИА Новости (9 снежня 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
  4. Екатерина Брызгалова. РИА Новости уходит в прошлое. // Газета.ru (6 сакавіка 2014). Праверана 19 сакавіка 2014.
  5. Russian news agency RIA Novosti closed down. // BBC (9 снежня 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
  6. РАПСИ. // РАПСИ. Праверана 19 сакавіка 2014. — СМІ, заснаваны 10 лютага 2009 г. сумесна Канстытуцыйным Судом РФ, Вярхоўным Судом РФ, Вышэйшым Арбітражным Судом РФ і інфармацыйным агенцтвам РІА Навіны
  7. Агентство спортивных новостей «Р-Спорт» входит в структуру Российского агентства международной информации «РИА Новости». // Р-Спорт. Праверана 19 сакавіка 2014.
  8. Агентство «Прайм-ТАСС» объединят с РИА Новости. // Lenta.ru (6 чэрвеня 2011). Праверана 19 сакавіка 2014.
  9. Группа РИА Новости обладает 65% акций ЗАО «АЭИ ПРАЙМ». // ПРАЙМ. Праверана 19 сакавіка 2014.
  10. Рейтинговое агентство «РИА Рейтинг» образовано медиа-холдингом РИА Новости(недаступная спасылка). // РИА Рейтинг. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
  11. РИА Новости запускает новый информационный проект о науке. // РИА Новости. Праверана 19 сакавіка 2014.
  12. Руководители Федеральных государственных унитарных предприятий(недаступная спасылка). // Федеральное агентство по печати и массовым коммуникациям. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.

Спасылкі

правіць