Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978

Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.

Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978
Агульныя звесткі
Дата 23 мая 2021
Месца
Загінулыя
  • 0 чал.
Параненыя 0
Мадэль SP-RSM[d][1]
Авіякампанія Ryanair
Пункт вылету Міжнародны аэрапорт Элефтэрыяс Венізелас
Пункт прызначэння Вільнюскі міжнародны аэрапорт
Рэйс FR4978

23 мая 2021 года выконваўся міжнародны рэгулярны пасажырскі рэйс авіякампаніі Ryanair з Афін (Грэцыя) у Вільнюс (Літва). Калі самалёт знаходзіўся над Беларуссю, ён быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка. Тут быў затрыманы беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч і яго сяброўка Соф’я Сапега, пасля борт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Вільнюсе.

27 мая 2021 года Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі абвясціла аб пачатку расследавання ў сувязі з сітуацыяй з рэйсам Ryanair FR4978[2][3]. 20 ліпеня 2022 года апублікавана канчатковая справаздача аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.

Ход падзей 23 мая 2021 года правіць

 
Прыкладны маршрут палёту самалёта

Самалёт Boeing 737-8AS са 171 пасажырам вылецеў з Афін у Вільнюс. Рэйс знаходзіўся ў паветры каля 2,5 гадзіны, калі ён увайшоў у зону адказнасці беларускіх дыспетчараў. Пры набліжэнні да паветранай прасторы Літвы, калі борт знаходзіўся над Беларуссю, было паведамлена аб выбуховых рэчывах[4]. Электронная пошта, з якой нібыта прыйшло паведамленне, зарэгістравана ў Швейцарыі[5]. Па загадзе Аляксандра Лукашэнкі самалёт быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка МіГ-29[6]. Генеральны дырэктар «Ryanair» Майкл О’Ліры  (польск.) распавёў, што беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу пра «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў Вільнюскім аэрапорце, то на борце выбухне бомба»[7][8]. Таксама ён паведаміў, што капітан самалёта неаднаразова прасіў мінскага дыспетчара забяспечыць сувязь з цэнтрам кіравання палётамі «Ryanair» у Варшаве, але яму казалі, што центр не адказваў на тэлефанаванні, што было «цалкам няпраўдай»[9].

Як заявіў Алядсандр Лукашэнка, «у самалёце знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі»[10]. Калі лайнер апынуўся на зямлі, беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч, што знаходзіўся на борце, быў арыштаваны[6], разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі Соф’ю Сапега[11]. На борце засталося 165 пасажыраў са 171[6]. Трое чалавек, сярод якіх быў і грэчаскі пасажыр, паведамілі тэлеканалу «Беларусь-1», што ўсё роўна накіроўваліся ў Беларусь, таму вырашылі не ляцець у Літву, але, па інфармацыі спецыяльных службаў, якую паведамілі Майклу О’Ліры, тры неўстаноўленыя асобы мелі быць агентамі расійскага альбо беларускага КДБ[12].

Паводле Майкла О’Ліры, пасля прызямлення самалёта ў Мінску шэраг нявызначаных асоб селі ў самалёт, у іх былі пры сабе відэакамеры, і яны неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж пацвердзіць на відэа, што той добраахвотна накіраваўся ў Мінск, але экіпаж адмовіўся гэта пацвердзіць[9]. З яго слоў, супрацоўнікі мінскага аэрапорта перашкаджалі самалёту хутка вярнуцца ў неба, у тым ліку адмовіліся запраўляць самалёт, а потым адмовіліся прымаць аплату паліва па крэдытнай картцы[13].

Самалёт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Вільнюс, спазніўшыся на восем з паловай гадзін. Сустракаць яго прыехала прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце[14].

Несупадзенні правіць

27 мая 2021 года швейцарская кампанія Proton Technologies AG заявіла, што паведамленне аб выбуховых рэчывах было адпраўлена пасля таго, як Boeing 737-8AS развярнулі ў бок аэрапорта «Мінск» (MSQ)[15].

Міжнародная рэакцыя правіць

  • Файл:Ryanair logo new.svg: генеральны дырэктар «Ryanair» Майкл О’Ліры  (польск.) накіраваў ліст дырэктару Дэпартамента авіяцыі Беларуси, дзе апісаў інцыдэнт як «наўмысны і незаконны згон»[13].
  •   ІКАО: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі выказала глыбокую заклапочанасць з нагоды «відавочнай пасадкі самалёта пад прымусам». У твітары ІКАО сцвярджалася, што прымусовая пасадка магло гэта парушэнне Чыкагскай канвенцыі  (укр.)[16].
  •   НАТА: Генеральны сакратар Енс Столтэнберг назваў пасадку «сур’ёзным і небяспечным інцыдэнтам, які патрабуе міжнароднага расследавання» і запатрабаваў «гарантаваць бяспечнае вяртанне экіпажа і ўсіх пасажыраў»[17]
  •   Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен назвала інцыдэнт з самалётам «цалкам непрымальным», заявіўшы, што «любое парушэнне правілаў міжнароднага паветранага транспарту павінна мець наступствы»[18].
  •   Расія: МЗС Расіі заявіла, што «Дзеянні беларускіх авіяцыйных уладаў адпавядалі міжнародным нормам. Знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты ў паветра для ажыццяўлення кантролю і аказання дапамогі пры пасадцы ў выпадку неабходнасці, асабліва з улікам знаходжання паблізу Беларускай АЭС»[19].

Наступствы правіць

24 мая чатыры еўрапейскіх авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю[20]. Рэйс Масква-Калінінград авіякампаніі Ural Airlines, які традыцыйна пралягаў над Беларуссю, 24 мая выконваўся ў аблёт краіны[20].

24 мая Урад Літвы забараніў з 00:00 25 мая прыбыццё ў краіну і адбыццё з Літвы самалётаў, маршрут якіх праходзіць над тэрыторыяй Беларусі[21]. У гэты ж дзень «Белавія» абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у Вільнюс[22]

24 мая Міністэрства транспарту Вялікабрытаніі адклікала дазвол на палёты ў Вялікабрытанію для беларускай авіякампаніі «Белавія»[23].

24 і 25 мая 2021 года на надзвычайным пасяджэнні Еўрапейскай рады  (фр.) кіраўнікі дзяржаў Еўрапейскага Саюза прынялі рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Еўрапейскім кампаніям рэкамендавана адмовіцца ад перасячэння паветранай прасторы Беларусі[24].

24 мая кіраўнік Еўракамісіі абвясціла аб замарозцы эканамічнай дапамогі Беларусі на 3 млрд еўра[25].

25 мая Латвія забараніла абслугоўваць самалёты, якія праляцелі над тэрыторыяй Беларусі[26].

З 25 мая «Белавія» адмяніла рэйсы ў Лондан і Парыж, бо была пазбаўлена ліцэнзіі на палёты ў Вялікабрытанію і Францыю[27].

25 мая Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне пра прыпыненні авіясувязі з Беларуссю з 00:00 26 мая[28], украінскім авіякампаніям і самалётам забаронены палёт у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь[29]. З 26 мая адменены рэйсы авіякампаніі «Мотор Січ» ў Запарожжа, і авіякампаніі «Белавія» ў Кіеў, Адэсу, Львоў, Харкаў[30].

26 мая Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі апублікавала заяву, дзе прызнала паветраную прастору Беларусі небяспечнай[31].

З 27 мая Польшча закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў[32][33].

У сувязі забаронай на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краін, 27 мая «Белавія» адмяніла рэйсы яшчэ ў восем краін. Самалёты перасталі выконваць рэйсы па 12 кірунках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусель, Барселона, Калінінград[34].

10 чэрвеня Японія выдала рэкамендацыі не лётаць над Беларуссю і закрыла ўласную паветраную прастору для беларускай авіяцыі[35].

30 ліпеня 2021 года Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальную справу па артыкуле крымінальнага закона Латвіі аб злачынных дзеяннях супраць свабоды, гонару і годнасці асобы ў сувязі з інцыдэнтам з рэйсам Ryanair 4978[36].

Замежныя авіякампаніі, якія прыпынілі палёты ў Беларусь ці сталі яе аблятаць
Авіякампанія Прыпыніла палёты ў Беларусь Аблятае Беларусь
Austrian Airlines з 24.05.2021[20]
AirBaltic з 24.05.2021[20]
Wizzair з 24.05.2021[20]
KlasJet з 24.05.2021[20]
Finnair з 25.05.2021[37]
LOT з 25.05.2021[37] з 25.05.2021[37]
Singapore Airlines з 25.05.2021 (некаторыя маршруты)[37]
SAS з 25.05.2021[30]
Avia Solutions з 25.05.2021[30]
Lufthansa з 25.05.2021[30]
KLM з 25.05.2021[30]
Мотор Січ з 26.05.2021[38] з 26.05.2021[38]
Alitalia з 26.05.2021[31]

Санкцыі правіць

Як звўважыў былы беларускі дыпламат Павел Слюнькін, да гэтага інцыдэнту з боку Еўропы ў адносінах да беларускага рэжыму былі толькі нейкія сімвалічныя дзеянні, накіраваныя пераважна на рэпутацыйны эфект. Але выпадак з пасаджаным у Мінску самалётам увёў цалкам новы фармат погляду еўрапейцаў на беларускі крызіс. Гэты крызіс інтэрнацыяналізаваўся і стаў праблемай не толькі ўнутранай беларускай, але і праблемай рэгіянальнай, для краін і грамадзян Еўрапейскага Саюза[39].

21 чэрвеня і 24 чэрвеня 2021 года ў тым ліку за прымусовую пасадку самалёта і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі Савет Еўрапейскага саюза пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза, зацвердзіўшы спярша персанальныя (супраць службовых асобаў), потым і сектаральныя санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь[40]. Сярод службоўцаў, маючых дачыненне да прымусовай пасадкі, пад санкцыі трапілі: міністр абароны Віктар Хрэнін, камандуючы ВПС і вайскамі СПА Ігар Голуб, начальнік штабу і першы намеснік Голуба Андрэй Гурцэвіч, генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро, міністр транспарта Аляксей Аўраменка, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, дэпутат ПП НС Алег Гайдукевіч[41][42]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года афіцыйныя асобы трапілі і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[43][44].

Таксама была забаронена пастаўка ў Беларусь абсталявання, тэхналогій або софту, асноўнае прызначэнне якіх маніторынг або перахоп тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый, а таксама тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання, а гандаль нафтапрадуктамі, хларыдам калію і таварамі, неабходнымі для вытворчасці тытунёвых вырабаў быў абмежаваны[41][42]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[45], Канада[46], Швейцарыя[47].

9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, дадаў Аўраменку, Сікорскага, Чуро, Гайдукевіча, а таксама Вячаслава Харанеку, дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск[48][49].

Расследаванне ICAO правіць

27 мая 2021 года Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязі з відавочным прымусовым ухіленнем і папрасіў Сакратарыят ICAO правесці расследаванне фактаў паводле артыкула 55 Чыкагскай канвенцыі для будучай сесіі Савета[50][51], якая мусіць быць у верасні[52]. 23 жніўня 2021 года ў Мінск прыбыла дэлегацыя ICAO пад кіраўніцтвам Сільвена Лефае для расследавання пасадкі самалёта.

20 ліпеня 2022 года ІСАО апублікавала канчатковую справаздачу аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.

Зноскі

  1. Hradecky S. Incident: Ryanair Sun B738 near Minsk on May 23rd 2021, Greece calls diversion states hijack — 2021. Праверана 24 мая 2021.
  2. ICAO Council to pursue fact finding investigation into Ryanair FR4978
  3. ICAO заявіла пра пачатак расследавання сітуацыі з бортам Ryanair у Мінску
  4. Plikūnė, Dalia; Užusienytė, Jogintė. Be opozicionieriaus ir jo draugės į Lietuvą negrįžo ir dar keturi lėktuvo keleiviai: kas jie – kol kas mįslė (літ.). DELFI. Праверана 23 мая 2021.
  5. nn.by
  6. а б в Brunner, Simone. Niemand soll sich sicher fühlen (ням.). Die Zeit (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.
  7. irishtimes.com
  8. nn.by
  9. а б irishtimes.com
  10. nn.by
  11. Радыё Свабода Архівавана 24 мая 2021.
  12. Belarus plane: Ryanair boss says pilot had no choice but to land in Minsk (англ.). BBC News. Праверана 15 чэрвеня 2021.
  13. а б Benjamin Katz, Daniel Michaels. Ryanair CEO Calls Belarus Flight Diversion a ‘Premeditated Hijacking’ (англ.). The Wall Street Journal  (польск.) (27 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
  14. Борт Ryanair прызямліўся ў Вільні
  15. Email bomb threat sent after blogger's plane was diverted over Belarus (англ.). The Jerusalem Post  (польск.) (27 мая 2021). Праверана 27 мая 2021.
  16. ICAO is strongly concerned... (англ.). Twitter ICAO (23 мая 2021). Праверана 24 мая 2021.
  17. https://nn.by/?c=ar&i=273371
  18. Kaminski-Morrow, David. Political leaders outraged as Belarus ‘forces’ Ryanair 737 diversion to Minsk (англ.). Flightglobal  (чэшск.) (23 мая 2021). Праверана 24 мая 2021.
  19. https://nn.by/?c=ar&i=273447
  20. а б в г д е Лететь над Беларусью отказалась российская авиакомпания?(недаступная спасылка)
  21. Літва не будзе прапускаць рэйсы, якія ляцелі праз Беларусь
  22. «Белавиа» объявила о прекращении полетов в Вильнюс
  23. «Белавіі» забаранілі лятаць у Вялікабрытанію
  24. Саміт ЕС прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз
  25. «Пока не станет демократической»: глава Еврокомиссии объявила о заморозке экономической помощи Беларуси на 3 млрд евро
  26. Латвия запретила обслуживать самолеты, пролетевших над Беларусью
  27. «Белавія» адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка
  28. Украіна спыняе авіязносіны з Беларуссю
  29. Україна припиняє авіасполучення з Білоруссю о 00:00 26 травня — Шмигаль
  30. а б в г д Украина прекращает авиасообщение с Беларусью с 26 мая
  31. а б Европейский авиарегулятор признал воздушное пространство Беларуси небезопасным Архівавана 27 мая 2021.
  32. Польша закрыла свое воздушное пространство для белорусских самолетов(недаступная спасылка)
  33. Od czwartku zakaz wlotu samolotów z Białorusi w polską przestrzeń powietrzną
  34. «Белавиа» вынужденно отменила рейсы в восемь стран(недаступная спасылка)
  35. Японія рекомендує не літати над Білоруссю і закриває небо для білоруських літаків (укр.). РБК-Україна  (укр.). Праверана 10 чэрвеня 2021.
  36. Полиция Латвии возбудила уголовное дело в связи с инцидентом с рейсом Ryanair в Минске (руск.). ТАСС (30 ліпеня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  37. а б в г Несколько авиакомпаний прекращают летать над Беларусью
  38. а б Запрет авиасообщения между Украиной и Беларусью затронет пять регулярных маршрутов
  39. Радыё Свабода Архівавана 11 жніўня 2021.
  40. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  41. а б EUR-Lex
  42. а б nn.by
  43. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  44. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  45. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  46. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  47. Switzerland slaps additional sanctions on Belarus (англ.). Reuters. swissinfo.ch  (ням.) (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  48. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  49. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  50. Alcock, Charles. ICAO Council Agrees to Investigation Into Belarus Incident (англ.). Aviation International News  (англ.) (28 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  51. ICAO Council to launch an investigation into the apparent forced diversion of Ryanair Flight FR4978 (англ.). Russell Publishing (2 чэрвеня 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  52. Обновленная информация о расследовании для установления фактов в отношении рейса FR4978 авиакомпании Ryanair (руск.). Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (16 чэрвеня 2021). Праверана 5 жніўня 2021.