«Белавія» (англ.: Belavia Belarusian Airlines) — нацыянальная авіякампанія Беларусі. Усе 100% акцый прыналежаць дзяржаве.

Belavia
ІАТА
B2
ІКАА
BRU
Пазыўны
Belarus Avia
Дата заснавання 5 сакавіка 1996
Бонусная праграма Belavia Leader
Хабы Нацыянальны аэрапорт Мінск
Памер флота 31 + 10 заказаны
Кірункі 56
Уладальнік дзяржава
Штаб-кватэра Мінск, Беларусь
Кіраўніцтва Ігар Мікалаевіч Чаргінец
Сайт: http://www.belavia.by

«Белавія» мае 50 прадстаўніцтваў па-за межамі краіны[1], з’яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).

29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“», у выніку чаго з назвы было выкраслена слова «Нацыянальная». Паводле прэс-службы «Белавіі» будзе праведзена праца па вяртанні авіякампаніі статуса нацыянальнага авіяперавозніка[2].

Гісторыя

правіць
 
Ту-134А пад бел-чырвона-белым сцягам (Франкфурт-на-Майне, 1994 год)

Беларуская грамадзянская авіяцыя бярэ свой пачатак з 7 лістапада 1933 года, калі адбылося адкрыццё Мінскага аэравакзала, у якім вясной 1934 года прыназемліліся тры першыя самалёты По-2. У 1936 годзе быў адкрыты першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.

У 1961—1983 гадах адбываецца папаўненне паветранага флоту Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі: быў набыты турбавінтавы самалёт Ан-10, рэактыўны пасажырскі самалёт Ту-124, пачалася эксплуатацыя самалёта Ту-134А. У 1983 годзе ва ўласнасць Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы перайшоў першы самалёт Ту-154.

Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

5 сакавіка 1996 года была праведзена рэарганізацыя Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі «Белавія», у выніку якой была створана Нацыянальная авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.

У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку якога на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40.

У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».

У 2002 годзе была падпісана першая код-шэрынгавая ўгода з Austrian Airlines. Першы заходні самалёт у «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737-500 (бартавы нумар EW-250PA).

29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».

24 снежня 2019 года «Белавія» сустрэла 4-мільённага пасажыра[3].

Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года міністр транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс паведаміў, што Вялікабрытанія прыпыніла дзейнасць ліцэнзіі «Belavia», а Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў». У той жа час, у сувязі з тым, што улады Літвы забаранілі рэйсы Belavia у/з літоўскіх аэрапортаў, авіякампанія адмяніла палёты ў Вільнюс на месяц.

У сувязі з міграцыйным крызісам 2 снежня 2021 года «Белавія» трапіла ў чорны спіс Еўрасаюза[4]. 20 снежня кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[5]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[6][7]. У жніўні 2023 года ЗША ўнеслі авіякампанію ў свой чорны спіс[8]. У маі 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адхіліў іск кампаніі «Белавія», якая патрабавала зняць з яе санкцыі Еўрапейскага саюза[9].

Паказчыкі дзейнасці

правіць
 
Цэнтральны офіс авіякампаніі «Белавія» (Мінск, Беларусь)

Структура рэалізацыі паслуг

правіць

Удзельная вага паслуг, якія робіць «Белавія»:

  • авіяперавозка пасажыраў — 65,6 %
  • перавозкі пасажыраў на чартарных рэйсах — 21,6 %
  • запраўка авіяпалівам паветраных суднаў, якія выконваюць лёты ў Нацыянальны аэрапорт — 11,0 %
  • тэхнічнае абслугоўванне паветраных суднаў, якія выконваюць лёты ў Нацыянальны аэрапорт — 0,5 %
  • іншыя паслугі — 1,3 %

Статыстыка

правіць
2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019
ЗАРОБАК млн дол 119 151 300
ПРЫБЫТАК млн дол 2,9 7,9
ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол 0,7 2,7 12
ПАСАЖЫРЫ тыс 968 1 036 1 284 1 612 2 488 3 008 3 386
САМАЛЁТЫ у канцы года 26 31
КІРУНКІ у канцы года 49 56
крыніцы [10] [11] [12] [13][14] [3]

Сістэма тарыфаў

правіць

«Белавія» істотна змяніла сваю бізнес-мадэль, перайшоўшы 18 лістапада 2019 года на брэндаваную структуру тарыфаў якая дазваляе пасажырам самастойна выбіраць набор паслуг для пералёту[15]. У рамках новай канцэпцыі авіякампанія павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг і ўвяла так званую палітыку тарыфных брэндаў, што мае на ўвазе распадзел кошту квіткоў залежна ад набору паслуг на борце.

У новай сістэме тарыфаў даступныя безбагажныя тарыфы. Колькасць месцаў і кошт авіяквіткоў у розных тарыфных брэндах залежаць ад умяшчальнасцi паветранага судна, колькасці пасажыраў на рэйсе і іншых фактараў. Розніца паміж коштам безбагажнага пералёту і мінімальным коштам квітка з багажом па маршруце «туды-назад» складае да 65 еўра залежна ад кірунку.

Усе тарыфы авіякампаніі падзеленыя на пяць груп: Прома, Лайт, Смарт, Флекс, Бізнес.

  • У тарыфных брэндах Прома і Лайт прапаноўваюцца самыя даступныя па кошце авіяквіткі. Абодва брэнда даюць мажлівасць бясплатна перавезці толькі ручную паклажу вагой не больш за 10 кг. Пры неабходнасці куплі багажу кошт правозу аднаго чамадана зніжаны з 50 да 25 еўра для названых брэндаў.
  • У тарыфы групы Смарт ужо ўключаныя бясплатны правоз не толькі аднаго месца ручной паклажы вагой да 10 кг, але і зарэгістраванага багажу вагой да 23 кг. Тарыфы Смарт таксама агадваюць мажлівасць бясплатнага папярэдняга выбару асобных катэгорый месцаў на борце самалёта.
  • Умовы тарыфу Флекс агадваюць, апроч бясплатнага правозу ручной паклажы, бясплатны правоз аднаго месца багажу вагой да 32 кг. Паслуга папярэдняга выбару месца ў салоне, а таксама змены даты вылету і вяртання квітка прадастаўляюцца бясплатна.
  • Бізнес тарыф уключае ў сябе найбольшую колькасць паслуг: бясплатны правоз двух месцаў ручной паклажы вагой не больш за 10 кг кожнае і двух месцаў зарэгістраванага багажу вагой да 32 кг кожнае, бясплатны папярэдні выбар месца на борце і мажлівасць змены і вяртання квітка да і пасля вылету. Акрамя таго, авіякампанія прапануе пасажырам, якія вандруюць па тарыфе Бізнес, прыярытэтнае сяданне, абслугоўванне ў бізнес-зале і асобную стойку рэгістрацыі.
КЛАС АБСЛУГОЎВАННЯ ЭКАНАМІЧНЫ БІЗНЕС
ГРУПА ТАРЫФАЎ ПРОМА ЛАЙТ СМАРТ ФЛЕКС БІЗНЕС
РУЧНАЯ ПАКЛАЖА 1 месца × 10 кг 1 месца × 10 кг 1 месца × 10 кг 1 месца × 10 кг 2 месца × 10 кг
БАГАЖ 1 месца × 23 кг 1 месца × 32 кг 2 месца × 32 кг
НАЛІЧВАННЕ БАЛАЎ BELAVIA LEADER 50% балаў 100% балаў 100% балаў 150% балаў 200% балаў
СПАРТЫЎНЫ РЫШТУНАК платна платна бясплатна бясплатна бясплатна
ВЫБАР МЕСЦА Ў САЛОНЕ платна платна бясплатна бясплатна бясплатна
ЗМЯНЕННЕ КВІТКА ДА ВЫЛЕТУ забаронена 50 € 30 € бясплатна бясплатна
ПАСЛЯ ВЫЛЕТУ забаронена забаронена 30 € бясплатна бясплатна
ЗВАРОТ КВІТКА ДА ВЫЛЕТУ забаронена забаронена 50 € бясплатна бясплатна
ПАСЛЯ ВЫЛЕТУ забаронена забаронена 100 € бясплатна бясплатна
ПРЫЯРЫТЭТНАЕ СЯДАННЕ
БІЗНЕС-ЗАЛА
АСОБНАЯ СТОЙКА РЭГІСТРАЦЫІ
ЗНІЖКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ (2-12 ГАДОЎ) 25% 25% 25% 25%

Кірункі

правіць
 
Рэгулярныя кірункі Belavia

Геаграфія лётаў

правіць

Летні расклад рэгулярных рэйсаў 2023 года[16].

Краіна Горад Аэрапорт Заўвагі Крыніцы
  ААЭ Дубай Аэрапорт Дубай
Шарджа Міжнародны аэрапорт Шарджа
  Азербайджан Баку Гейдара Аліева
  Арменія Ерэван Звартноц
  Грузія Батумі Аляксандра Картвелі
Кутаісі Давіда Будаўніка
Тбілісі Шата Руставелі
  Егіпет Шарм-эль-Шэйх Аэрапорт Шарм-эль-Шэйх
  Казахстан Астана Міжнародны аэрапорт Нурсултан Назарбаеў
  Расія Екацярынбург Кальцова
Казань Аэрапорт Казань
Калінінград Храброва
Масква Дамадзедава
Унукава
Шарамецьева
Санкт-Пецярбург Пулкава
Сочы Аэрапорт Сочы
  Туркменістан Туркменбашы Аэрапорт Туркменбашы
  Турцыя Стамбул Аэрапорт Стамбул

Пагадненні аб адзіным кодзе

правіць

«Белавія» мае пагадненні аб адзіным кодзе з наступнымі авіякампаніямі[17]:

 
Boeing 737-800
 
Embraer E195

Флот «Белавіі» налічвае 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складае 12,5 года[22].

Згодна з праграмай панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мае набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer запланаванае на красавік 2020 года[22]. З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX, набыццё гэтага самалёта адтэрмінаванае да 2020 года.

Пасля 2020 года плануецца набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2[23].

Флот Belavia
Самалёт Колькасць Заказана Пасажыры Заўвагі
C Y Разам
Boeing 737-300 5 148 148 EW-254PA у ліўрэі World of Tanks
Boeing 737-500 6 8 112 120
Boeing 737-800 7 2 189 189
Boeing 737 MAX 8 7
Bombardier CRJ200 2 50 50
Embraer E175 4 1 12 64 76
Embraer E195 7 11 96 107 EW-400PO у ліўрэі World of Tanks
31 10

Сэрвіс

правіць

«Белавія» супольна з Нацыянальным аэрапортам «Мінск» прапануе паслугу Drop-off — сэрвіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу[24]. Паслуга даступная толькі пад простыя пералёты (недаступная пасажырам якія вандруюць транзітам). Сэрвіс Drop-off дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс (рэгістрацыя на рэйс пачынаецца за дзве гадзіны да вылету), вызваляе ад неабходнасці прастойваць у чэргах і робіць знаходжанне ў аэрапорце больш выгодным.

Інцыдэнты

правіць

Зноскі

правіць
  1. Кантакты . Belavia (13 сакавіка 2018).
  2. Процесс акционирования "Белавиа" завершен (руск.). Дайджест. АвиаПорт (13 сакавіка 2018).
  3. а б "Белавиа" чествовала 4-миллионного пассажира за год (руск.). БелТА (24 снежня 2019).
  4. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  5. Searching for subjects of sanctions
  6. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія. Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  8. Павольнае задушванне эканомікі: наступствы новай хвалі санкцыяў супраць Беларусі. Белсат (11 жніўня 2023).
  9. Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый. Наша Ніва (29 мая 2024). Праверана 9 чэрвеня 2024.
  10. Нацыянальная авіякампанія “Белавія” падвяла вынікі дзейнасці за 2012 г. . Навіны. Belavia (4 сакавіка 2018).
  11. «Белавиа» подвела итоги деятельности за 2013 год (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Belavia (4 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2023. Праверана 4 сакавіка 2018.
  12. Авіякампанія «Белавія» падвяла вынікі працы за 2016 год (недаступная спасылка). Belavia (15 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2019. Праверана 16 снежня 2019.
  13. «Белавиа» впервые перевезла трехмиллионного пассажира с начала года (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Belavia (16 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2023. Праверана 16 студзеня 2018.
  14. "Мы не планируем создавать свой лоукост". "Белавиа" в 2017 году заработала 12 миллионов долларов (руск.). Общество. Tut.by (4 сакавіка 2018).(недаступная спасылка)
  15. Белавія павялічвае памер ручной паклажы i уводзіць брэндаваную сiстэму тарыфаў (недаступная спасылка). Навіны. Belavia (7 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2019. Праверана 7 снежня 2019.
  16. Летні расклад 2023: куды можна паляцець з Мінска прамым рэйсам
  17. Авіякампаніі-партнёры . Belavia (14 студзеня 2018).
  18. Белавіа і AZAL падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі . Навіны. Belavia (28 кастрычніка 2018).
  19. Авиакомпании "Белавиа" и Etihad Airways подписали код-шеринговое соглашение (руск.). Грамадства. БелТА (4 лістапада 2018).
  20. Belavia і Turkish Airlines падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі Мінск-Стамбул . Навіны. Belavia (10 траўня 2018).
  21. Белавиа и Уральские Авиалинии подписали соглашение о совместной эксплуатации авиалиний (руск.). Навіны. Belavia (3 жніўня 2018).
  22. а б Новый Embraer-195 пополнил флот Белавиа (руск.). Belavia (20 снежня 2019).
  23. Флот "Белавиа" в ближайшие два года пополнят пять Embraer и шесть Boeing (руск.). Эканоміка. БелТА (7 лістапада 2018).
  24. Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з авіякампаніяй “Белавія” запускае новы сэрвіс Drop-off (недаступная спасылка). Belavia (22 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 22 снежня 2019.

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "siberia", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "rasklad", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "miunchien", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "wiena", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "talin", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "saramiecjewa", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "aktau", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "reus", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Спасылкі

правіць