Юрый Барысавіч Жалезка
Юрый Барысавіч Жалезка або Юрась Жалезка (нар. 1961[удакладніць]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, паэт.
Юрый Барысавіч Жалезка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1961 |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў (1983[удакладніць]) з чырвоным дыпломам, паўгода вучыўся ў французскім Грэноблі[1].
Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1983—1984)[2].
Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, на пераклад мастацкай літаратуры пераключыўся толькі ў 2000-я гады[1].
Мовамі зацікавіўся ў 9-м класе, за школьныя гады вывучыў англійскую і нямецкую. У інстытуце вывучаў англійскую, французскую і італьянскую, пачаў вывучаць і іншыя мовы. Ведае 18 моў[удакладніць], з іх 10 досыць добра і 8 горш, у т.л. англійская, галандская, іспанская, італьянская, кітайская, латышская, літоўская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, руская, украінская, французская, шведская і эсперанта.[1]
Творчасць
правіцьСтудэнтам пазнаёміўся з перакладчыкам Васілём Сёмухам. Звярнуўся да перакладаў мастацкай літаратуры толькі ў 2000-я гады. Імкнецца перакладаць з моў, з якіх на беларускую перакладаюць не часта, таму, пакінуўшы па-за ўвагай нямецкую і французскую, канцэнтруецца на шведскай, іспанскай і нарвежскай.[1]
Аўтар зборніка вершаў для дзяцей «Малюнак» (1999). Пераклаў паасобныя творы Густава Адольфа Бекера , Вольфганга Бохерта , Сіва Відэрберга , Віктора Гюго, Генры Лангфела, Астрыд Ліндгрэн, Жака Прэвера, Роберта Фроста, Кена Хенслі і інш., а таксама нарвежскія народныя казкі.[1]
Плануе перакласці трэцюю частку «Малога і Карлсана-з-даху» Астрыд Ліндгрэн, «Прыгоды Тома Соера» Марка Твэна, «Апавяданні пра жывёл» Эрнеста Сетан-Томпсана, «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса, казкі Ганса Крысціяна Андэрсена, а з французскай — «Краіна, у якую ніколі не патрапіш» Андрэ Датэля.[1]
Бібліяграфія
правіць- Дэбаш Ш. , Пант'е Ж.-М. Уводзіны ў палітыку. Пер. з францускай Істомін А., Барысевіч Ю., Жалезка Ю. — Мн.: Беларускі Фонд Сораса, Цэнтар эўрапейскіх досьледаў і культурных ініцыятываў «ЭўраФорум», 1996. — 620 c.
- Малюнак: (вершы). — Мн., 1999.
- Бекер Г. А. Паэзія (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Бохерт В. *** (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Відэрберг С. Бруд, і інш. (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Гюго В. На барыкадзе (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Фрост Р. Агонь і лёд (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Лангфела Г. Ручаінка і вал (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Прэвер Ж. Снеданне (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
- Ліндгрэн А. Малы і Карлсан-з-даху: (казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту) / Пераклад са шведскай Ю. Жалезкі; ілюстрацыі М. Рудзько. — Мн.: З. Колас, 2007. — 157 с.: каляр іл.
- Кароткая граматыка нідэрландскай мовы / Л. П. Баршчэўскі, Ю. Б. Жалезка. — Мн., 2010.
Зноскі
Літаратура
правіць- Весялуха М. Масток паміж мовамі // Літаратура і мастацтва № 2 (4751), 10 студзеня 2014 г. — ISSN 0024-4686 — С. 9;
- Гаўрушава В. Цяжкасці перакладу. 55-гадовы мінчанін ведае 18 моў // Народная газета № 36 (6384), 9 сентября 2016 г.
- Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
- Панцялеева К. Лёгка сказаць, калі ведаеш 18 моў. Знаёмцеся: Юрый Жалезка. Чалавек, які ў свае 54 гады ведае 18 моў // СБ — Беларусь сегодня, 15 верасня 2015.