Андрэ Датэль
Андрэ Датэ́ль (фр.: André Dhôtel; 1 верасня 1900, Аціньі, дэпартамент Ардэны[3] — 1991) — французскі раманіст, эсэіст, майстар літаратурных біяграфій, філосаф. Працяглы час быў патрыярхам не толькі ардэнскай, але і ўсё французскай літаратуры.[4]
Андрэ Датэль | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1991[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст |
Мова твораў | французская |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Сарбону, Ліцэнцыят філасофіі. Настаўнічаў у Афінах (1924—1928), затым амаль на працягу 50 гадоў у французскіх правінцыяльных гарадках.[3]
Творчасць
правіцьЗ юнацтва пісаў вершы[4], дэбютаваў у друку ў 1927 годзе[3], публікаваўся ў шматлікіх часопісах-аднадзёнках пачатку XX ст.[4]. У 1928 годзе выпусціў цыкл вершаў «Ясная кніжка» («Le petit livre clair»)[3]. Вядомасць прыйшла толькі ў 1940-я гады, калі А. Датэль пачаў рэгулярна публікаваць свае раманы, якія атрымалі нямала літаратурных прэмій[4]. У лірыцы А. Датэль адкрыў і ўмацаваў ардэнскую тэматыку, пазней развітую яго маладымі землякамі[4].
Аўтар дзясяткаў раманаў, аповесцей і навел, у т.л. раманаў «Патэтычная вёска» («Le village pathétique», 1943), «Нідзе» («Nulle part», 1943), «Плато Мазагран» («Le plateau de Mazagran», 1947), «Шляхі-дарогі» («Les chemins du long voyage», 1949), «Краіна, у якую ніколі не патрапіш»[5] («Le pays où l'on n'arrive jamais», 1955), «Неба прадмесцяў» («Le ciel du faubourg», 1956), «Душа мая» («Ma chère âme», 1961), фантастычнай аповесці «Востраў жалезных птушак» («L’île aux oiseaux de fer», 1956), зборніка навел «Ідыліі» («Idylles», 1961).[3]
Пераняў ад сюррэалістаў культ А. Рэмбо, чыя этыка і эстэтыка ўплыла на яго творчасць. Прысвяціў творчасці Рэмбо шэраг эцюдаў — «Паслядоўнасць творчасці Рэмбо» («L’œuvre logique de Rimbaud», 1933), «Рэмбо і сучаснае бунтарства» («Rimbaud et la révolte moderne», 1952)[3].
Прызнанне
правіцьЛаўрэат Прэміі Феміна (1955) за раман «Краіна, у якую ніколі не патрапіш» («Le pays où l'on n'arrive jamais»).
Памяць
правіцьАндрэ Датэль міфалагізаваны ў родных мясцінах, якія часта нават называюць Датэляндыяй[4].
Да 100-годдзя нараджэння літаратара выданы зборнік паэзіі А. Датэля «À tort et à travers» (2000), прэзентаваны на адмыслова прысвечанай юбілею выставе ў Шарлевіль-Мез'еры — цэнтры грамадскага і культурнага жыцця дэпартаменту Ардэны[4].
Зноскі
Літаратура
правіць- Андре Дотель = André Dhôtel (Ардены) // «Дирижабль» № 12, 2005;
- Балашов В. П. Дотель // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Т. 2: Гаврилюк — Зюльфигар Ширвани. — 1964. — Стб. 768—769;
- Весялуха М. Масток паміж мовамі // Літаратура і мастацтва № 2 (4751), 10 студзеня 2014 г. — ISSN 0024-4686 — С. 9.