Вера Іванаўна Шпак
Вера Іванаўна Шпак (6 лютага 1989, Мінск) ― расійская і беларуская актрыса тэатра і кіно.
Вера Іванаўна Шпак | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 2000―цяпер |
Тэатр | Маскоўскі Губернскі драматычны тэатр |
IMDb | ID 7556416 |
Біяграфія правіць
Бацькі: выкладчык ўніверсітэта Іван Ільіч Шпак і ўрач-стаматолаг Галіна Лук’янаўна Сянкевіч. Скончыла мінскую школу, у 2005 годзе вучылася ў моўнай школе Борнмута (Вялікабрытанія). У 2006 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, у 2008 годзе перавялася ў Санкт-Пецярбургскі інстытут замежных моў на факультэт англійскай мовы па спецыялізацыі «пераклад і правазнаўства».
Творчасць правіць
У 2000―2005 гг. адна з салістак мінскага Тэатра эстраднай песні. У 2006 годзе дыпламант тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей». З 2007 салістка беларускай групы «Славянка».
У 2009 паступіла у Школу-студыю МХАТ, курс К. А. Райкіна[1].
З 2013 года ў пецярбургскім Александрынскім тэатры у Валерыя Фокіна. З 2014 актрыса Маскоўскага Губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава[2].
Тэатральныя працы
У Школе-студыі МХАТ:
- "Трамвай «Жаданне», Тэнесі Уільямс, рэж. Аляксей Гуськоў, галоўная роля ― Стэла
- «Наш Пушкін. Руслан і Людміла. Jam Session», рэж. Марына Бруснікіна
- «Прызначэнне», Аляксандр Валодзін, рэж. Ала Пакроўская, Сяргей Шенталінскі, роля ― Люба
- «The Final Cut. (Канчатковы мантаж)», харэаграфічны рэквіем на музыку гурта «Pink Floyd», рэж. Ала Сігалава
- «МЫкарамазоВЫ» (эцюды і дыялогі), паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы», рэж. Віктар Рыжак
- «У нас у Камергерского», спектакль-дывертысмент: эцюды па акцёрскаму майстэрству і пластыцы, рэж. Канстанцін Райкін, Алена Бутэнка-Райкіна, Сяргей Шанталінскі
Тэатр імя Пушкіна:
- «Рычард Рычард», па матывах трагедыі У. Шэкспіра «Рычард III» (2013, рэж. Б. Дзячэнка).
Маскоўскі Губернскі тэатр:
- "Кніга Джунгляў. Маўглі", Р. Кіплінг (2014, рэж. Т. Удавічэнка), Багіра
- «Лаўка», А. Гельман (2015, рэж. Д. Дзюжаў), Яна[3].
Фільмаграфія правіць
У кіно здымаецца з 2011 года:
Зноскі
- ↑ "Вера Шпак". Мастерская Константина Райкина. Праверана 2015-12-30. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2014. Праверана 19 студзеня 2016.
- ↑ Роман Васюкович. Вера Шпак: За пару минут... // Народная воля. — Мн.: 2015. — № 26. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2016.
- ↑ Вера Шпак . Московский Губернский театр. Праверана 30 снежня 2015.
- ↑ Вера Шпак . 24 СМІ. Праверана 30 снежня 2015.
- ↑ Вера Шпак . Кіно-Тэатр . RU. Праверана 30 снежня 2015.