Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Маке́й (5 жніўня 1958, Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 26 лістапада 2022) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат, міністр замежных спраў (2012—2022), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008—2012).
Уладзімір Уладзіміравіч Макей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Сяргей Мартынаў | ||||||
Пераемнік | Сяргей Алейнік | ||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1958 |
||||||
Смерць |
26 лістапада 2022[1] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Вера Аляксандраўна Палякова-Макей | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўная служба[3] і дыпламатыя[3] | ||||||
Род войскаў | Савецкая армія[2] і Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь[2] | ||||||
Званне | палкоўнік[2] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 5 жніўня 1958 года ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Бацькі ўсё жыццё жылі ў Некрашэвічах. Бацька працаваў у мясцовым калгасе, памёр у 2014 годзе, маці памерла ў 2006 годзе. Акрамя Уладзіміра, у сям’і была дачка Наталля. У сям’і Макеяў дзяцей выхоўвалі ў «жалезнай» дысцыпліне[4]. Летам Уладзімір працаваў на сенажаці ў калгасе. Вучыўся ў базавай школе ў вёсцы Некрашэвічы. У 1975 годзе скончыў з залатым медалём сярэднюю школу ў суседняй вёсцы Лукі[4].
У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Паводле даных СМІ, у 1980—1991 гадах працаваў у Галоўным разведвальным упраўленні Міністэрства абароны СССР, дзе даслужыўся да палкоўніка[5]. Служыў ва Украіне, накіроўваўся на службу ў Афганістан. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.
Да 1993 года працаваў у органах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе[6]. У 1993—1995 гадах — трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996—1999 гадах — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. У 1999—2000 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.
З сакавіка 2000 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На гэтай пасадзе, сярод іншага, кіраваў супрацоўніцтвам беларускай улады з PR-фірмай «Bell Pottinger »[7]. Перад выбарамі 2010 года абвінаваціў беларускую апазіцыю ў падрыхтоўцы ўзброеных правакацый[8].
З 20 жніўня 2012 года — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У студзені 2011 года пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў Макей быў унесены ў чорны спіс Еўрасаюза, але забарона была знята праз год пасля прызначэння Макея на пасаду міністра[9]. Тое, што ён рабіў на сваёй пасадзе ў 2015—2019, было выкананнем задачы Лукашэнкі па наладжванню шматвектарнасці, як заўважае Віталь Цыганкоў[10]. Пасля 2020 года яго місія ўвогуле стала невыканальнай, адзначае Віктар Багдзевіч[11].
У час палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе Уладзімір Макей падтрымаў рэжым Лукашэнкі, гвалт супраць пратэстоўцаў і пагром грамадзянскай супольнасці. Тады ж з нагоды накладзеных міжнародных санкцый заявіў:
Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць [Беларусі] перастане існаваць. І гэта, я лічу, будзе абсалютна абгрунтавана ў такой сітуацыі[12].
Арыгінальны тэкст (руск.)
Любое дальнейшее ужесточение санкций приведет к тому, что гражданское общество перестанет существовать. И это, я считаю, будет абсолютно обосновано в данной ситуации.
|
За тыдзень да уварвання Расіі ва Украіну, здзейсненага ў тым ліку з беларускай тэрыторыі, Макей абяцаў, што пасля заканчэння вучэнняў «Саюзная рашучасць–2022 » расійскія войскі будуць поўнасцю выведзены з Беларусі[13]. Паводле некаторых дадзеных, Макей выступаў супраць уступлення Беларусі ў вайну[14].
У чэрвені 2022 года Макей трапіў у чорны спіс Канады[15].
25 лістапада 2022 года правёў сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Беларусі Антэ Ёзічам[16].
Памёр 26 лістапада 2022 года[17]. У якасці прычын смерці Макея неафіцыйна называлі інфаркт, забойства ці самагубства; афіцыйна прычына смерці не агучвалася[18][19]. У снежні 2024 года Кіберпартызаны заявілі, што ў якасці афіцыйнай прычыны смерці Уладзіміра Макея ў дакументах указаныя «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці»[20]. 29 лістапада 2022 года ў Цэнтральным доме афіцэраў адбылося развітанне з Уладзімірам Макеем, у гэты ж дзень ён быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Пасля смерці Макея некалькі чалавек былі затрыманыя за негатыўныя інтэрнэт-каментары пра памерлага[21][22]. У студзені 2023 года стала вядома, што жыхара Пружан асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за нецэнзурны каментар пад навіной аб інтэрв’ю Макея[23].
Ведаў англійскую і нямецкую мовы.
Сям’я
правіцьМеў двух сыноў ад двух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая Вера Палякова-Макей.
Старэйшы сын Віталь у 2020 годзе звольніўся з МЗС Беларусі, а ў 2021 годзе раскрытыкаваў міністэрства, ахарактарызаваўшы як хамскі яго адказ на віншаванне з Днём Волі ад пасольства ЗША[24]. Віталь Макей не прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі развітання са сваім бацькам, але быў на ягоным пахаванні[25].
Сястра Уладзіміра Макея — Наталля, жыве ў Баранавічах[4].
Цешча — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры фізічнай рэабілітацыі[26], раней — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[27].
Узнагароды
правіць- Ордэн Пашаны (2006)[28].
- Ордэн Айчыны ІІІ ступені (2018)[29].
Зноскі
- ↑ Belarus foreign minister Makei dies suddenly - Belta
- ↑ а б в г https://zviazda.by/be/news/20221126/1669475127-pamyor-ministr-zamezhnyh-sprau-belarusi-uladzimir-makey
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 2 снежня 2024.
- ↑ а б в Чем живет малая родина Макея и почему к главе МИД там двоякое отношение Архівавана 8 чэрвеня 2021.
- ↑ «Будет спасать Лукашенко от санкций» // Свободные новости плюс. — 2012. — № 34 (478). — 28 августа. — С. 8
- ↑ Міністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі
- ↑ Алексей Ковалёв. Ребят, уматывайте отсюда. Как британские пиарщики и Березовский пытались помочь Александру Лукашенко сблизиться с Западом. Расследование «Медузы» (руск.). Meduza (30 жніўня 2020). Праверана 17 снежня 2022.
- ↑ Белорусская оппозиция готовит "вооруженные провокации" (руск.). Обозреватель (12 снежня 2010). Праверана 18 снежня 2022.
- ↑ З Макея знялі санкцыі ЕС . Новы Час (24 чэрвеня 2013).
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 29 лістапада 2022.
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 29 лістапада 2022.
- ↑ Макей считает, что из-за санкций гражданское общество перестанет существовать (руск.). Reform.news.
- ↑ Сяргей Салаўёў. Беларуская дыпламатыя як размова з паветрам . Новы Час (18 лютага 2022).
- ↑ Хто ў акружэнні Лукашэнкі выступаў за ўступленне ў вайну, а хто быў супраць — крыніцы . Наша Ніва (8 сакавіка 2023).
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі В.Макея з Апостальскім Нунцыем . mfa.gov.by (25 лістапада 2022).
- ↑ Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
- ↑ Вадзім Мажэйка: Чуткі пра таемнае атручэнне Макея і нашто яны Крамлю? . Новы Час (30 лістапада 2022).
- ↑ Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд . Наша Ніва (19 лютага 2023). Праверана 26 чэрвеня 2024.
- ↑ Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага . Наша Ніва (20 снежня 2024).
- ↑ В Беларуси мужчину задержали из-за "негативного комментария по поводу смерти" министра Владимира Макея (руск.). Настоящее Время (30 лістапада 2022). Праверана 17 снежня 2022.
- ↑ Задержан еще один человек за комментарий о смерти Макея (руск.). Reform.news (1 снежня 2022).
- ↑ Пружанца асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады . Наша Ніва (24 студзеня 2023).
- ↑ «Сумна, што мае былыя калегі вымушаны мірыцца з сітуацыяй». Як пікіруюцца ў сацсетках бацька і сын Макеі . Новы Час (27 сакавіка 2021).
- ↑ Старэйшы сын Макея ўсё ж быў на пахаванні бацькі, але не сядзеў побач з Верай Паляковай . Наша Ніва (4 снежня 2022). Праверана 2 сакавіка 2023.
- ↑ Полякова Татьяна Дмитриевна
- ↑ Жонка Макея: «Ён мужык з рукамі. Можа і градкі ўскапаць, і зеляніну пасеяць»(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 года № 136 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 «Аб узнагароджанні»