Антэ Ёзіч (харв.: Ante Jozić; нар. 16 студзеня 1967, Трыль, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Цысы, дыпламат.

Антэ Ёзіч
харв.: Ante Jozić
Archbishop Ante Jozić.jpg
Герб
нунцый (Кот-д’Івуар)
з 2 лютага 2019
тытулярны архібіскуп[d]
з 2 лютага 2019
Дыяцэзія Cissa[d]
нунцый (Беларусь)
з 21 мая 2020
каталіцкі біскуп[d]
з 16 верасня 2020
Адукацыя
Нараджэнне 16 студзеня 1967(1967-01-16) (54 гады)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

28 чэрвеня 1992 года атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1995 годзе ён пачаў навучанне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпламатычных місіях Святога Прастола: у Апостальскай Нунцыятуры ў Індыі (1999—2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расіі (2003—2009), саветнікам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 года).

2 лютага 2019 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным архібіскупам Цысы[1]. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасвячэнне ад кардынала П’етра Параліна 1 мая 2019 года, але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане[2][3]. 28 кастрычніка 2019 года Паала Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары.

22 студзеня 2020 года адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасля якой біскупскае пасвячэнне было прызначана на 21 сакавіка 2020 года, але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.

21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі[4][5]. 18 красавіка 2021 года падчас цэлебрацыі з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўпершыню служыў па-беларуску[6].

Зноскі

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Габар Пінтэр
Апостальскі нунцый у Беларусі
21 мая 2020 — цяпер
Пераемнік:
'