Алена Уладзіміраўна Таболіч

беларуская мовазнаўца і перакладніца

Алена Уладзіміраўна Таболіч (1940, в. Горна, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская перакладчыца, педагог. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Алена Уладзіміраўна Таболіч
Дата нараджэння 1940
Месца нараджэння
Род дзейнасці перакладчыца, педагог
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Вучылася ў Зэльвенскай сярэдняй школе. Скончыла Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе і працуе выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучае праблемы параўнальнай лінгвістыкі. З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступае ў перыядычным друку. Апошнія выдадзены асобнай кнігай «Срэбны дождж» (1999). Адна з аўтараў-складальнікаў «Англа-беларуска-рускага слоўніка» (1989), «Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка» (1995), «Англійска-беларускага слоўніка» (2013).

Бібліяграфія

правіць
  • Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік = Pocket English-Belarusian-Russian dictionary / Т. М. Суша, А. К. Шчука, А. У. Таболіч, В. М. Федасеева; Пад агул. рэд. Т. М. Сушы і інш. (1995)
  • Курс перакладу з беларускай мовы на англійскую: вучэбна-метадычны дапаможнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2007).
  • Курс перакладу з англійскай мовы на беларускую: вучэбна-метадычны дапаможнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт; [А. М. Цярэшчанка і інш.]
  • Англійска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary / Т. М. Суша [і інш.]. — Мінск: Вышэйшая школа, 2013. — 765 c. (Аўтары: Т. М. Суша, А. У. Таболіч, А. К. Шчука, С. А. Ігнатава, П. Дж. Мэё, Н. Г. Брэйво, Л. В. Вікторка, А. М. Шаўлова, Ю. М. Кардубан, А. В. Семянькевіч)

Спасылкі

правіць