Наталля Пятроўна Баранава

Наталля Пятроўна Баранава (нар. 23 чэрвеня 1950, Навазыбкаў Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі настаўнік і палітык. Рэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт». Кандыдат педагагічных навук.

Наталля Пятроўна Баранава
 
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук[d]
Дзейнасць палітык, настаўніца
Месца працы
Нараджэнне 23 чэрвеня 1950(1950-06-23) (70 гадоў)
 
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і аспірантуру гэтага інстытута, настаўнік англійскай і нямецкай моў.

Працоўную дзейнасць пачала малодшым прадаўцом магазіна № 50 Лідскага гархарчпрамгандлю. Пасля заканчэння вучобы працавала перакладчыкам Хелуанскага металургічнага камбіната (г. Каір, Арабская Рэспубліка Егіпет). Выбіралася намеснікам сакратара камітэта камсамола па ідэалагічнай рабоце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, працавала выкладчыкам, вучылася ў аспірантуры, затым была старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры педагогікі, прарэктарам па вучэбнай рабоце.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Аўтар звыш 40 навуковых прац.

УзнагародыПравіць

Прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года — 2007». Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі