Навазыбкаў (руск.: Новозыбков) — горад (з 1809 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Навазыбкаўскай гарадской акругі Бранскай вобласці. Насельніцтва 42,7 тыс. чалавек (2005), трэці па велічыні ў вобласці пасля Бранска і Клінцоў. Заснаваны ў 1701 годзе.

Горад
Навазыбкаў
руск.: Новозыбков
Сцяг[d] Герб
Сцяг[d] Герб
Озеро Карна.jpeg
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
Горад з
Плошча
31,4 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
41 745 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1330 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 48343
Паштовы індэкс
243020
Аўтамабільны код
32
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Навазыбкаў на карце Расіі ±
Навазыбкаў (Расія)
Навазыбкаў
Навазыбкаў (Бранская вобласць)
Навазыбкаў

Размешчаны на паўночным захадзе Бранскай вобласці недалёка ад мяжы з Гомельскай вобласцю (Беларусь) на рацэ Карна, у межах украінскай і беларускай этнічных тэрыторый.

Асноўную частку першапасяленцаў слабады склалі стараверы, уцекачы з цэнтральных абласцей Расіі ад пераследу ўлад. На працягу практычна ўсёй гісторыі горада стараверы адыгрывалі значную ролю ў жыцці і развіцці Навазыбкава і складалі значную частку яго насельніцтва.

Зараз у Навазыбкаве знаходзіцца адзін з духоўна-адміністрацыйных цэнтраў Рускай дрэўлеправаслаўнай царквы.

ГісторыяПравіць

У сакавіку 1917 года ў горадзе створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які ўзялі пад кантроль эсэры і меншавікі[1]. У маі 1917 года прайшла 14-дзённая забастоўка рабочых. 8 ліпеня прайшоў 1-ы павятовы з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў, а 15 жніўня — 2-і з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў. У верасні ў горадзе былі ўведзены абмежаванні на продаж хлеба. 30 кастрычніка пры дапамозе бальшавіцкіх абвестак гаражане даведаліся пра Кастрычніцкі пераварот і звяржэнне Часовага ўрада. У канцы лістапада на запалкавай фабрыцы «Хваля Рэвалюцыі» прайшоў агульнагарадскі сход насельніцтва, на якім быў абраны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з бальшавіком Захарыем Георгіевічам Сторажавым[2].

У 1919 годзе Навазыбкаў увайшоў у склад Гомельскай губерні РСФСР.

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Очерки истории Брянской организации КПСС / [Отв. ред. В. А. Смирнов]. — Тула: Приок. книжное издательство, 1968. — 435 с.: ил. — С. 55.
  2. Приходько, С. А. Деятельность Новозыбковской организации РСДРП(б) в 1917 году (по воспоминаниям П. Ф. Вашукевича) / С. А. Приходько // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 25—26. — ISBN 978-985-08-2784-5.

СпасылкіПравіць