Маргарыта Анатольеўна Жорава

Маргарыта Анатольеўна Жорава (нар. 26 лютага 1956, Навазыбкаў Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі юрыст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Маргарыта Анатольеўна Жорава
Нараджэнне 26 лютага 1956(1956-02-26) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (юрыст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працоўную дзейнасць пачала рабочай Навазыбкаўскага мясаптушкакамбіната. Працавала статыстыкам Навазыбкаўскага гаркама ВЛКСМ, дзяржаўным натарыусам першай Гомельскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы, кансультантам, намеснікам начальніка ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

УзнагародыПравіць

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі