Карна (рака)
Карна (руск.: Корна) — рака ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Іпуць, басейн Дняпра. На рэчцы размешчаны горад Навазыбкаў, адміністрацыйны цэнтр раёна. Бярэ свой пачатак у вёсцы Замішэва і працякае па Зоне Адсялення ў паўночна-заходнім кірунку да ўпадзення ў раку Іпуць ля вёскі Ясная Паляна. Даліна рэчкі вузкая, толькі каля вёскі Шаломы і ніжэй шырыня яе павялічваецца да 1,5 м. На абодвух схілах даліны тут развіты дзве надпойменныя тэрасы вышынёй 5 м і 12 м. Рэчышча ракі мае глыбіню ад 0,3 да 1,5 м пры шырыні 1-5 м, хуткасць плыні не перавышае 0,2 м/с. Сілкаванне ракі ажыццяўляецца за кошт падземных вод, якія выбіваюцца на дне рэчышча і ў закрайках поймы ў выглядзе моцных крыніц. Агульная працягласць рэчкі каля 27 км. Акрамя таго ў цэнтры горада Навазыбкава размешчана аднайменнае возера Карна, утворанае ракой Карнай, плошча возера 2,5 га.
Карна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 27 км |
Вадацёк | |
Выток | каля в. Замішэва |
• Каардынаты | 52°32′23″ пн. ш. 32°02′23″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іпуць |
• Каардынаты | 52°34′47″ пн. ш. 31°45′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рака Іпуць → Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
Код у ДВР | 04010000712199000000090 |
— выток, — вусце |
На рацэ правіць
- Гарады: Навазыбкаў
- Вёскі: Замішэва, Ясная Паляна, Шаломы
Гісторыя правіць
Гістарычна атрымалася так, што рака Карна з'яўлялася натуральнай прыроднай мяжой паміж дзяржавамі, а менавіта паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім у XVI стагоддзі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- ↑ Geographic Names Server — 2018.