Ілья Майсеевіч Падбярэзін

Ілья Майсеевіч Падбярэзін (нар. 24 снежня 1902, г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні, Расія — 1990, Рыга) — савецкі военачальнік, палкоўнік (1942).

Ілья Майсеевіч Падбярэзін
Дата нараджэння 24 снежня 1902(1902-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў кавалерыя, пагранічныя войскі[d], Народны камісарыят унутраных спраў СССР і пяхота
Званне палкоўнік
Камандаваў 23-я стралковая дывізія (2-га фарміравання)[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава ордэн Кутузава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» (СССР) медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Варшавы» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

БіяграфіяПравіць

Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генеральнага штаба.

Удзельнік Грамадзянскай вайны. Быў ад’ютантам камандзіра палка, затым скончыў кароткатэрміновыя курсы камандзіраў у Кіеве і служыў да канца Грамадзянскай вайны. У 1933 годзе закончыў акадэмію імя Фрунзе.

У гады Вялікай Айчыннай ваяваў на розных франтах. У ліпені 1944 года ў складзе 692-га стралковага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына (полк атрымаў ганаровае найменне Кобрынскага).

З 1963 года ў адстаўцы.

УзнагародыПравіць

За ўмелае кіраўніцтва ў баі і праяўленую ініцыятыву і мужнасць за вызваленне г. Рыгі ўзнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трымя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Кутузава і больш за дзесяць медалёў.

Ганаровы грамадзянін г. Кобрына, звання ўдастоены ў 1974 годзе (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 104 ад 14.06.1974).

Зноскі