Ёран Тэрборн
Ёран Тэрборн (нар. 23 верасня 1941, Кальмар, Швецыя) — шведскі сацыёлаг, член Акадэміі грамадскіх навук, прафесар сацыялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта, адзін з найцытаванейшых сучасных сацыёлагаў-марксістаў.
Ёран Тэрборн | |
---|---|
Род дзейнасці | сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 23 верасня 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Прэмія Леніна[d] (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Лундскі ўніверсітэт, дзе ў 1974 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі.[3]
Працаваў ва ўніверсітэтах Еўропы, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[4]. З 2006 года ўзначальваў кафедру сацыялогіі ў Кембрыджы, у 2010 годзе выйшаў на пенсію, але яшчэ выкладае модуль MPhil.
Жыве ў Юнгбіхольме на паўднёвым усходзе Швецыі[5].
Дзейнасць
правіцьПрыхільнік агульнай свабоды і роўнасці, антыімперыялістычных і эгалітарных грамадскіх рухаў[4]. Працуе ў асноўным над глабальнымі даследаваннямі — сямейна-полавыя і гендэрныя адносіны, няроўнасць, шляхі да сучаснасці, гарады і ўлада, фарміраванне сярэдняга класа.
У кнізе The Ideology of Power and the Power of Ideology (1980, Ідэалогія ўлады і ўлада ідэалогіі) Тэрборн адыходзіць ад прац Луі Альцюсера пра фарміраванне ідэалогіі, звяртаецца да ідэалагічных змен, ідэалагічнай будовы класаў і ідэалагічнага панавання. Распрацоўвае матэрыяльную матрыцу ідэалогій і агульную схему фарміравання ідэалогій з постмарксісцкага пункту гледжання.
У кнізе From Marxism to Post Marxism? (2008, Ад марксізма да постмарксізма?) спрабуе сцісла выкласці ўсёабдымную гісторыю развіцця марксісцкай тэорыі і кірункі марксісцкай думкі ў XXI ст.
Шмат публікакуецца ў такіх выданнях, як New Left Review, адметны артыкуламі на тэмы ў агульных палітычных і сацыялагічных межах постмарксізма — перасячэнне класавай структуры грамадства і функцыі дзяржаўнага апарату, фарміраванне ідэалогіі ўнутры суб’ектаў і будучыня марксісцкай традыцыі.
Узнагароджаны Прэміяй Леніна ў 2019 годзе.[6]
Працы апублікаваны мінімум на 24 мовах.
Беларускія пераклады
правіцьПаасобныя працы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.
- Еўропа сёння і заўтра: Еўрап. мадэрнасць і далейшасць: траекторыі еўрап. грамадстваў, 1945—2000 / Пер. с англ. С.Шупы. — Мн. : Цэнтр еўрап. досьледаў і культур. ініцыятываў «ЕўроФорум», Бел. фонд Сораса, 1997. — 567 с. — (Серыя «Адкрытае грамадства»)
Бібліяграфія
правіць- Therborn, Göran (1976). Science,Class & Society. Verso. ISBN 0-86091-724-X.
- Therborn, Göran. "The rule of capital and the rise of democracy". New Left Review.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - Therborn, Göran (1978). What Does the Ruling Class do When it Rules?: State Apparatuses and State Power under Feudalism, Capitalism and Socialism. (Reprinted as Radical Thinkers Series, Verso (2008)
- Therborn, Göran (1980). The Ideology of Power and the Power of Ideology.(Reprinted as Verso Classic (1999)
- Therborn, Göran (1986). Why Some Peoples are More Unemployed than Others.
- Therborn, Göran (1995). European Modernity and Beyond: The Trajectory of European Societies, 1945-2000.
- Therborn, Göran (2004). Between Sex and Power: Family in the World, 1900-2000.
- Therborn, Göran (2008). From Marxism to Post-Marxism?.
- Therborn, Göran (2010). Handbook of European Societies: Social Transformations in the 21st Century. ISBN 9781441981288. Details.
- Therborn, Göran (2011). The World: A Beginner's Guide.
- Therborn, Göran (2013). The Killing Fields of Inequality.
- Therborn, Göran (2017). Cities of power.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121967417 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Schreuder O. A.A.G. Therborn // Proeven van eigen cultuur, vijfenzeventig jaar Katholieke Universiteit Nijmegen 1923-1998 Deel II 1960-1998 — 1998. — 539 с. — ISBN 90-5625-040-X
- ↑ Department of Sociology, Cambridge University, Academic page
- ↑ а б Göran Therborn . www.therborn.com. Праверана 9 жніўня 2019.
- ↑ Rikke Amundsen. Professor Göran Therborn (англ.). research.sociology.cam.ac.uk (9 ліпеня 2016). Праверана 9 жніўня 2019.
- ↑ Göran Therborn | Leninpriset (англ.) .
Літаратура
правіць- Интервью с профессором Йораном Терборном Архівавана 13 лістапада 2021. // Журнал социологии и социальной антропологии. 2013. № 1.