Гі дэ Мапасан
Гі дэ Мапасан (фр.: Guy de Maupassant [ɡi də mopaˈsɑ̃], поўнае імя — Анры-Рэнэ-Альбер-Гі дэ Мапасан[4] (фр.: Henry-René-Albert-Guy de Maupassant); 5 жніўня 1850—6 ліпеня 1893) — французскі пісьменнік, аўтар многіх знакамітых аповядаў, раманаў і аповесцяў.
Гі дэ Мапасан | |
---|---|
Guy de Maupassant | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Анры-Рэнэ-Альбер-Гі дэ Мапасан |
Псеўданімы | Joseph Prunier[1], Guy de Valmont[1] і Maufrigneuse[1] |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1850[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1893[2][3] (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gustave de Maupassant[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | навэліст, драматург, журналіст, раманіст, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1880 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | Раман, навела, апавяданне |
Мова твораў | французская |
Прэміі |
прэмія Вітэ[d] (1893) |
Подпіс |
![]() |
maupassantiana.fr/index.… | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Руанскі ліцэй (1869). Друкаваўся з 1876 года.
Творчасць
правіцьАўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё» (1883), «Мілы друг» (1885), «Монт-Арыёль» (1886), «П'ер і Жан» (1887—88), «Моцная, нібы смерць» (1889), «Наша сэрца» (1890).
Прызнаны майстар навелы. Асаблівую вядомасць набыла яго навела «Пышка» (1880). У зборніках навел «Майстэрня Тэлье» (1881), «Мадэмуазель Фі-фі» (1882), «Дзядзечка Мілон» (1883), «Міс Гарыет» (1884), «Івета» (1885), «Пан Паран» (1886) і інш. адлюстраваны тэмы вайны, супраціўлення, кахання, імкненне ўвасобіць як высокія, так і змрочныя, «начныя» аспекты чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін.
Аўтар збонікаў «Вершы» (1880), кніг дарожных нарысаў «Пад сонцам» (1884), «На вадзе» (1888), «Бадзяжнае жыццё» (1890), драматычных, літаратурна-крытычных артыкулаў.
Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам, сюжэтнай напружанасцю, прысутнасцю элементаў натуралізму і сімвалізму. Многія творы экранізаваныя.
Раманы
правіць- Жыццё / Une vie (1883)
- Мілы друг / Bel Ami (1885)
- Монт-Арыёль / Mont-Oriol (1887)
- П'ер і Жан / Pierre et Jean (1888)
- Моцная, нібы смерць / Fort comme la mort (1889)
- Наша сэрца / Notre coeur (1890)
- Агонь жадання
- Чужая душа / L'Âme étrangère (1895)
- Ангелюс / L'Angélus (1895) ; няскончаны раман
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову асобныя творы Гі дэ Мапасана пераклалі А. Істомін, Н. Мацяш, С. Мурашка, М. Паслядовіч, С. Шупа; апавяданні «Аздоба», «Вяроўка», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «У моры» пераклаў З. Колас.
- Пышка. — Мн., 1937
- Навелы: пераклад з французскай / Гі дэ Мапасан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 365, [2] с., [1] л. партр. — (Бібліятэка замежнай прозы)
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Guy de Maupassant // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.100.
Літаратура
правіць- Лявонава Е. Мапасан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).