Сяргей Шупа
Сяргей Шупа (нар. 2 кастрычніка 1961[2], Мінск[2][3]) — беларускі філолаг, перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч.
Сяргей Шупа | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1961 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, філолаг, журналіст, грамадскі дзеяч |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1983)[2][3]. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН БССР (1985—1987)[2]. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991)[2][3], быў аспірантам, дактарантам, потым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991)[2][3].
З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша Ніва» у Вільнюсе[2][3]. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам[3]. З 1995 года вучыўся ў дактарантуры Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны»[2]. З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)[2][3]. У 1999—2001 гадах быў рэдактарам Радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс)[2].
Жанаты, мае дваіх дзяцей[2]. Грамадзянін Літвы, жыве ў Празе. У 2012 годзе С. Шупу адмовілі ў візе на ўезд у Беларусь[4].
ДзейнасцьПравіць
Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў[2][5]. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[2][5]. У 1986 годзе разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён»[3] і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадах[2][5][6]. Актыўны удзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»[7]. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989-1991), член Рабочай групы праекту Новая Беларуская Біблія (з 2012).
Свабодна валодае англійскай, літоўскай, партугальскай, польскай, французскай, харвацкай і чэшскай мовамі, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт (іспыт у дактаранцкім мінімуме), а таксама ў пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, паводле ўласнай ацэнкі, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вывучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць гэты ўзровень іх веданнем.[8]
Пераклаў асобныя творы Э. Базэна, Х. Л. Борхеса[3], Б. Віяна[3], А. Ж. Грэймаса[3], Л. Дарэла[3], Дж. Джойса[3], М. Ергавіча[3], Э. Керэта[3], М. Кульбака, Л. Маер-Скуманц, Г. дэ Мапасана[3], Г. Маркеса, П. Мерымэ[3], О. Мілаша[3], М. Мута[3], Дж. Оруэла[2], М. Павіча[3], Э. По[3], Ф. Тугласа[3], Ё. Тэрборна, Ц. Уевіча, М. Уньта[3], Б. Шульца[3], А. Юпруса[et]. Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша Ніва»[3].
Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока Ёны[9].
Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)[2][3][10]. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018), дзе ў гістарычным кантэксце ўпарадкавана паказаны арыгінальныя дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні, жанр кнігі вызначаны як «архіўны раман»[11][12].
Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч[3].
ПрызнаннеПравіць
- Літаратурная прэмія імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2000)[2] за публікацыю двух кніг «Архіва Беларускай Народнай Рэспублікі»[13].
- Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[14].
- Прэмія імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад з ідыша рамана Мойшэ Кульбака «Панядзелак»[15].
ЗноскіПравіць
- ↑ (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 Кто есть кто, 2003
- ↑ 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 3,20 3,21 3,22 3,23 3,24 3,25 3,26 Перакладчыкі: ПрайдзіСвет, 2009
- ↑ Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе // Наша ніва. 2012. 13 сакавіка.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Дубавец, 2012
- ↑ Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя…
- ↑ Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя…
- ↑ Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад…
- ↑ Шупа С. Кніга прарока Ёны / Раздатачны матэрыял да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» // ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11-13.10.2013.
- ↑ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ http://pen-centre.by/premija_adamovicha.html
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30237789.html
ЛітаратураПравіць
- Шупа С. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
- Дубавец С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога.. — [Б. м.]: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — С. 34, 123, 209, 227, 269, 276, 300, 329, 331—340, 388. — 457 с.
- Сяргей Шупа // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры : [Электронны рэсурс]. — Мн.: 2009.
- Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Мн., 20.11.2009 — Дата доступу 25.10.2015
- Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
- Шупа С. // Кто есть кто : [Электронный ресурс]. — Мн.: Belarus Today, 2003.
СпасылкіПравіць
- http://shupa.livejournal.com/ — блог Сяргея Шупы ў ЖЖ