Літоўская мова
Літо́ўская мо́ва (літ.: lietuvių kalba), радзей сустракаецца варыянт летувіская мова[2] — нацыянальная мова літоўцаў, належыць да ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў, ёй карыстаецца каля 3 млн чалавек (2012)[3] — галоўным чынам, літоўцы — у Літве (2,8 млн[4]), а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Германіі. Дзяржаўная мова Літвы.
Літоўская мова | |
---|---|
Саманазва | lietuvių kalba |
Краіны | Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах |
Рэгіёны | Літва, Беларусь, Польшча і іншыя |
Афіцыйны статус | Літве, Еўрапейскі Саюз |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Дзяржаўнай камісіяй літоўскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija) |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 3 мільёнаў[1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | лит 400 |
ISO 639-1 | lt |
ISO 639-2 | lit |
ISO 639-3 | lit |
WALS | lit |
Ethnologue | lit |
Linguasphere | 54-AAA-a |
ABS ASCL | 3102 |
IETF | lt |
Glottolog | lith1251 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Вылучэнне з цэнтральнай групы балтыйскіх моў і складванне ранніх форм літоўскай мовы адносяць да V—VII стст.[5] Сучасныя формы пачалі складвацца пасля XIII ст. у выніку цеснага ўзаемадзеяння ўсходнебалтыйскіх моў, якія аказаліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага[6]. Першыя пісьмовыя помнікі з’явіліся ў XVI ст.
Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гадоў на аснове балцкіх гаворак вакол Марыямпаля (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў[7][8]). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове.
Лінгвісты вылучаюць дзве групы гаворак (дыялектаў): аўкштайцкая група гаворак (дыялект) і жамойцкая група гаворак (дыялект), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты[9].
Алфавіт
правіцьДля запісу літоўскай мовы з XVI ст. ужываецца троху змененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэнне кірыліцы ў 2-й палове 1860-х гадоў выклікала супраціўленне і вынікаў не мела. У 1901—1905 гадах была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены змены таксама і ў алфавіт.
Алфавіт сучаснай літоўскай мовы створаны на лацінскай аснове. На форму графікі паўплывалі таксама некаторыя літары чэшскага і польскага алфавітаў. Літоўскі алфавіт складаецца з 32 літар:
|
|
Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.
Фанетыка
правіцьДля сістэмы вакалізму літоўскай мовы характэрны кароткія (a, e, i, u) і доўгія (ą, ę, ė, y, į, ų, ū, o) галосныя. Многія лінгвісты лічаць, што ў беларускай мове аканне/яканне — гэта з‘ява субстратнага балцкага паходжання. У рэгіёне толькі ў беларусаў і літоўцаў яканне замацавана графічна ў літаратурнай норме. Тое, што ў сучасных літоўцаў у не запазычаных словах пішацца як е, чытаецца як гук, вельмі блізкі да я. Для перадачы ж уласна гуку [e:] у літоўскай мове прыйшлося ўвесці асобную літару — ė (e з дыякрытычным знакам — кропкай), якая пазначае доўгі закрыты [ē][10].
Асаблівасць фанетычнага ладу літоўскай мовы — наяўнасць дыфтонгаў (ei, ai, ui, au, ie, uo), трыфтонгаў (ieu, uoi), а таксама мяшаных дыфтонгаў (a, e, i, u + l, m, n, r) і трыфтонгаў (ie, uo + l, m, n, r).
Усе зычныя, за выключэннем j, маюць пары па цвёрдасці — мяккасці.
Націск рухомы, з дынамічным і музычным элементамі. Ён свабодны, можа падаць на любы склад у выразе, а таксама змяняць сваю пазіцыю пры змене выразу.
Інтанацыя бывае сыходная, калі тон рэзка падымаецца і апускаецца (акут), і ўзыходная — тон падымаецца і апускаецца павольна (цыркумфлекс); для ўказання на тое, што націскны склад вымаўляецца коратка, ужываецца гравіс.
Граматыка
правіцьУ граматычную сістэму ўваходзяць 11 часцін мовы. Граматыка літоўскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Літоўская — мова з развітай сістэмай флексій, што робіць яе падобнай на лацінскую, асабліва ў сваім фіксаванні склонавых канчаткаў і выкарыстанні для апісання назоўнікаў размешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне.
У літоўскай мове два роды — мужчынскі і жаночы (прыметнікі, залежныя дзеепрыметнікі і субстантыўныя займеннікі маюць і ніякі род), адзіночны і множны лік (у гаворках і мастацкай літаратуры сустракаецца парны).
Адрозніваецца пяць тыпаў скланення, сем склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны). Месны склон ужываецца без прыназоўнікаў, напрыклад, mokykloje — у школе. Некалі існавалі 4 тыпы гэтага склону, два з якіх захаваліся толькі ў літоўскіх гаворках на тэрыторыі Беларусі (у ваколіцах Дзятлава — гл. зецельская гаворка, Лаздуноў, Гервят).
У літоўскай мове няма артыкляў.
Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы. Такім чынам, ужываюцца дзве разнавіднасці прошлага часу. Дзеясловы маюць тры спражэнні, простыя і складаныя формы (утвараюцца шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова būti — быць з дзеепрыметнікамі), чатыры лады (ускосны, загадны, умоўны і абвесны). Дзеяслоў характарызуецца багаццем розных прыслоўных утварэнняў, якія маюць шырокае сінтаксічнае выкарыстанне.
Літоўская мова адрозніваецца багаццем форм дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзясяткаў. Апрача дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, якія маюць усе чатыры формы часу, ёсць паўдзеепрыметнікі, у гаворках і мастацкай літаратуры ўжываецца супін. 3 сінтаксічных асаблівасцей вылучаюцца родны прыналежны склон у функцыі прыметніка (aukso žiedas — залаты пярсцёнак), давальны самастойны, дзеепрыслоўе ў ролі дапаўнення, разнастайныя канструкцыі з дзеепрыметнікамі.
Літоўская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захавала першапачатковую фанетыку і марфалагічныя асаблівасці індаеўрапейскай мовы.
Лексіка
правіцьБазавая лексіка літоўскай мовы мае невялікую колькасць запазычанняў. Ёсць старыя запазычанні (senieji skoliniai) з моў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага і грэчаскага паходжання (ciklas, schema і г.д.). Пасля аднаўлення Літвой незалежнасці ўзмацняецца ўплыў англійскай мовы (hakeris, singlas і іншыя).
Гаворкі літоўскай мовы
правіцьжамойцкая гаворка заходнежамойцкі дыялект паўночнажамойцкі дыялект: крацінгскія гаворкі цяльшэйскія гаворкі паўднёважамойцкі дыялект: варнейскія гаворкі расяйнейскія гаворкі | аўкштайцкая гаворка заходнеаўкштайцкі дыялект: шаўляйскія гаворкі каўнаскія (сувалкійскія) гаворкі клайпедскія гаворкі усходнеаўкштайцкі дыялект: панявежскія гаворкі шырвінцкія гаворкі анікшчэйскія гаворкі купішкенскія гаворкі уцянскія гаворкі вільнюскія гаворкі паўднёвааўкштайцкі (дзукійскі) дыялект |
Літоўская мова падзяляецца на дзве асноўныя гаворкі (дыялекты): аўкштайцкая гаворка (aukštaičių tarmės) і жамойцкая гаворка (žemaičių tarmės). У аўкштайцкай гаворцы вылучаюць тры асноўныя групы гаворак (паддыялекты): усходняя, заходняя і паўднёвая (дзукская). У жамойцкай гаворцы (дыялекце) таксама вылучаюць тры групы гаворак (паддыялекты): заходняя, паўночная і паўднёвая. Часам жамойцкая гаворка разглядаецца як асобная жамойцкая мова.
Гл. таксама
правіць- Марцінас Мажвідас
- Літоўская Вікіпедыя
- Шматмоўны корпус Tatoeba
Зноскі
- ↑ Lithuanian // ethnologue.com
- ↑ http://jivebelarus.net/publicism/historical-authenticity-of-the-name-of-the-Lithuania.html?page=2
- ↑ Lithuanian // ethnologue.com
- ↑ Lithuanian // ethnologue.com
- ↑ Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 34.
- ↑ Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 34—35; Балтийские языки
- ↑ На тэрыторыі вакол гарадоў Марыямпале і Сувалкі ў старажытнасці жыло заходнебалцкае племя яцвягаў. Паводле даследаванняў сучаснага літоўскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса менавіта на базе гаворак яцвягаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі складзены сучасныя паўднёвыя гаворкі аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, якія далі пачатак сучаснай літоўскай літаратурнай мове, надаўшы ёй пазней арэол вельмі старажытнай мовы ў цэлым. Гл.: Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100. Балцкія гаворкі ў Вільні і Віленшчыне не захаваліся да нашага часу, бо яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага выцеснены або заменены славянскімі гаворкамі.
- ↑ Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 95.
- ↑ Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 94, 146.
- ↑ Т. В. Булыгина, О. В. Синѐва, Литовский язык, [w:] Балтийские языки, Москва: Academia, 2006, с. 95
Літаратура
правіць- Александравичюс, Ю. Ю. Литовский язык : [самоучитель] / Ю. Ю. Александравичюс. — Вильнюс : Мокслас, 1989. — 533 с.
- Амбразас, В. Литовский язык / В. Амбразас, В. Вайткявичюте, А. Валяцкене и др. — В кн.: Языки народов СССР. — Москва : АН СССР, 1966. — Т. I.
- Балтийские языки в настоящем и прошлом / АН ЛатвССР, Ин-т языка и литературы; ред. А. Блинкена. — Рига : Зинатие, 1985. — 249 с.
- Войніч, І. В., Свяжынскі, У. М. Літоўская мова // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9
- Вячорка, В. Кароткая граматыка літоўскай мовы. Мінск, 2010. — 116 с. (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі») ISBN 978-985-448-091-6
- Грамматика литовского языка / Грамматика литовского языка / АН ЛитССР, Ин-т литов. яз. и лит.; ред. В. Амбразас. — Вильнюс, 1985. — 800 с.
- Зинкявичюс, З. Литовская диалектология / З. Зинкявичюс. — Вильнюс : Минтис, 1966. — 542 с.
- Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы / З. Зинкявичюс, А. Лухтанас, Г. Чеснис. — Вильнюс : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — 144 с.
- Молчанова, А. А. Балтийские славяне и северо-западная Русь в раннем средневековье / А. А. Молчанова. — Москва : Московский педагогический государственный университет, 2007. — 279 с.
- Языки мира: Балтийские языки / РАН. Ин-т языкознания; Ред. кол.: В. Н. Топоров, М. В. Завьялова, А. А. Кибрик и др. — Москва : Academia, 2006. — 224 с.
- Vaitekūnas, S. The Population of Lithuania / S. Vaitekūnas. — Vilnius : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009. — 150 с.
- ENCYCLOPEDIA LITUANICA I—VI. Boston, 1970—1978.
- Gertrud Bense u.a.: Deutsch-litauische Kulturbeziehungen: Kolloquium zu Ehren von August Schleicher an der Friedrich-Schiller-Universität Jena. Mayer Verlag GmbH, Jena/Erlangen (1994), ISBN 3925978380
- Jähnert, Katrin. Litauisch — Wort für Wort. REISE KNOW-HOW Verlag Peter Rump GmbH, Bielefeld (2003), ISBN 3-89416-244-9
- Križinauskas, J.A. Vokiečių-lietuvių lietuvių-vokiečių kalbų žodynas. Deutsch-litauisches litauisch-deutsches Wörterbuch / J.A. Križinauskas. — Vilnius : TEV Verlag, 2003. ISBN 9986-546-94-X
- Lietuvių kalbos žodynas, t. 1-8, Vilnius, 1941—1970.
- Lietuvių kalbos gramatika, t. 1-2, Vilnius, 1965—1971.
- Schleicher, August. Handbuch der litauischen Sprache. — Bde. — 1856/1857.
- Zinkevičius, Z. Lietuvių dialektologija, Vilnius, 1966.
- Zinkevičius, Z. Lietuvių kalbos dialektologija. Vilnius, 1994
- Zinkevičius, Z. Lietuviu kalbos istorija / Z. Zinkevičius; Rec. V. Ambrazas. — T.6, Lietuviu kalba naujaisiais laikais. — Vilnius : Mokslo ir encikl. l-kla, 1994. — 394 p.
- Zinkevičius, Z. Lietuviu kalbos istorija : rodykles ir bibliogr. / Z. Zinkevičius. — T.6, Lietuviu kalba naujaisiais laikais. — Vilnius : Mokslo ir encikl. l-kla, 1995. — 374 p.
- Zinkevičius, Z. The history of the Lithuanian language / Z. Zinkevičius ; Inst. of Lithuanian lang.; Ed. R. Bendes. — Vilnius : Mokslo ir encikl. l-kla, 1996. — 333 p.
- Kazlauskas, J. Lietuvių kalbos istorinė gramatika, Vilnius, 1968.
- Dabartinės lietuvių kalbos žodynas, Vilnius, 1972.
- Remys, E. Review of Modern Lithuanian Grammar/ E. Remys ; Lithuanian Research and Studies Center. — Chicago, 2003.
- Schmalstieg, W.R. Early Lithuanian Grammars Архівавана 30 мая 2009. // Lituanus. — Vol. 28, No.1/1982.
- Stosunki litewsko-polskie w Djecezji Wileńskiej i nadużycia Partji Wszechpolskiej. Memorjał duchowieństwa litewskiego. — Wilno : Druk. J. Zawadzkiego, 1913. — 66 s.
Спасылкі
правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літоўская мова
- Інстытут літоўскай мовы
- Дзяржаўная камісія літоўскай мовы Архівавана 20 красавіка 2021.
- Дзяржаўная інспекцыя мовы Архівавана 4 ліпеня 2006.
- Балтийские языки //lingvarium.org