Сувалкі

горад ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета

Сува́лкі (польск.: Suwałki, Pl-Suwałki.ogg) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета. Да 1999 года горад быў цэнтрам Сувальскага ваяводства. Насельніцтва — 69 275 чалавек (2014 год)[2].

Горад
Сувалкі
польск.: Suwałki
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
65,51 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
69 404[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
1 059 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +(48) 87
Паштовы індэкс
16-400 do 16-403
Аўтамабільны код
BS
TERC
2063011
Афіцыйны сайт
um.suwalki.pl (польск.)
Сувалкі на карце Польшчы ±
Сувалкі (Польшча)
Сувалкі
Сувалкі (Падляскае ваяводства)
Сувалкі

Горад стаіць на рацэ Чорная Ганча. Статус горада атрамаў 2 мая 1720 г.

Гісторыя

правіць
 
Саборная царква, 1882 г.

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні ордэна камедулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

26 красавіка 1710 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаванне горада ў Сувалках. У 1720 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Святога Рамуальда і Святога Роха[3]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводства Царства Польскага (з 1867 года — цэнтрам губерні).

На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касцёл, царква, збор евангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.

Найноўшы час

правіць

У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Сувалкі акупіраваны германскімі войскамі, былі цэнтрам адміністрацыйнай акругі ў складзе Обер-Ост. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Сувалкі ўключаліся ў склад Беларускай ССР[4]. Але немцы не пакінулі Сувалшчыну пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, адбываліся ваенныя сутычкі. 1 верасня 1919 года горад занялі польскія войскі[5].

Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) згодна з Рыжскім мірным дагаворам Сувалкі ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

У 1975—1999 гадах Сувалкі былі цэнтрам Сувалкаўскага ваяводства Польшчы.

Насельніцтва

правіць
  • XVIII стагоддзе: 1800 год — 1184 чал.
  • XIX стагоддзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — каля 70 тыс. чал.[7]; 2017 год — 69 554 чал.

Славутасці

правіць
  • Забудова гістарычная (XIX — XX стагоддзі; фрагменты)
  • Збор евангелісцкі (1838–1841)
  • Касцёл Святога Аляксандра (1825)
  • Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, іўдзейскія, евангелісцкія
  • Ратуша (1844)
  • Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса)
  • Царква Усіх Святых (1892)
  • Чыгуначная станцыя (1896)

Страчаная спадчына

правіць
  • Сінагога Вялікая (1821)

Галерэя

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

правіць
  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
  3. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 239.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  5. dzieje.pl
  6. Chlebowski B. Suwałki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 612.
  7. БелЭн 2002.
  8. https://www.alytus.lt/lt/apie-alytu/tarptautinis-bendradarbiavimas-1
  9. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/waren,2574009
  10. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/voru,2571
  11. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/grande-synthe,2574006
  12. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/mariampol,2574007
  13. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/notodden,2574008
  14. https://um.suwalki.pl/miasta-wspolpracujace,4103/cesis,2574011
  15. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/tarnopol,2574012

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць