Анджэй Вайда
А́нджэй Ві́тольд Ва́йда (польск.: Andrzej Witold Wajda; 6 сакавіка 1926, Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 9 кастрычніка 2016, Варшава, Польшча[7][8]) — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр, лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку: «Залатой пальмавай галіны» ў Канах (1981) і «Оскара» (2000). Палітык і грамадскі дзеяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краін: Польшчы, Японіі, Балгарыі, Францыі. З’яўляўся членам французскай кінаакадэміі, быў абраны на месца памерлага Федэрыка Феліні. Вайда зняў каля 40 фільмаў, некаторыя з якіх сталі класікай сусветнага кіно.
Анджэй Вайда | |
---|---|
Andrzej Wajda | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 2016[5][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Бацька | Якуб Вайда[d] |
Жонка | Крысціна Захватовіч[d] |
Дзеці | Караліна Вайда[d] |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Прафесія |
кінарэжысёр сцэнарыст |
Кар’ера | 1950—2016 |
Узнагароды | |
IMDb | 0906667 |
wajda.pl (англ.) (польск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВайда нарадзіўся ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэлігентам у другім пакаленні» і ганарыцца тым, што яшчэ яго бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «СССР» і забілі ў Катыні. Падчас вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце яўрэяў, так што будучы рэжысёр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізічная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасці да малявання, хацеў стаць мастаком. Пасля трох гадоў навучання ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта не тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсці туды.
Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэвуш Біркут, якога малады кінадакументаліст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб усталяваць новы рэкорд у хуткасці кладкі цэглы. Дакументаліст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спецслужб, павінен пакласці 30 тысяч цаглінаў цягам адной змены…
У 1980-х гадах Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадскай і апазіцыйнай дзейнасці. У 1981 годзе ён стаў членам камітэту дарадцаў пры Леху Валенсе, а пазней ад «Салідарнасці» балатаваўся ў Сенат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаграфію Вайды дык складаецца ўражанне, што палітычная дзейнасць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валенсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сенатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных еўрапейскіх фільмаў аб Халакосце — вынішчэнні яўрэяў нацыстамі.
Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэту ўзнагароду як выраз прызнання не толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амерыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаннем у сям’ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, з якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуццяў — кахання, удзячнасці і салідарнасці».
2 красавіка 2000 года Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музей Ягелонскага ўніверсітэта што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музей сваю «Залатую пальмавую галіну» з Канаў і «Залатога льва» з Венецыі.
У 2007 годзе Анджэй Вайда зняў фільм «Катынь». Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысёр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсці адпаведны сцэнарый, мае для яго і асабістае значэнне — у 1939 годзе бацьку забралі ў палон і расстралялі ў Катыні[9].
За некалькі месяцаў да смерці Анджэй Вайда скончыў свой апошні фільм «Powidoki» («Паслявобразы»). Гэта гісторыя пра тое, як камуністычныя ўлады знішчылі выбітнага мастака, мяцежнага чалавека — Уладзіслава Страмінскага, які выступаў супраць дактрыны сацыялістычнага рэалізму. Фільм павінны выйсці ў пракат у студзені 2017 года[7][10].
Анджэй Вайда памёр увечары 9 кастрычніка 2016 года. Смерць наступіла ў выніку адмовы работы лёгкіх. За некалькі дзён да гэтага рэжысёр быў шпіталізаваны і знаходзіўся ў стане медыкаментознай комы[7].
19 кастрычніка 2016 года ўрна з прахам Анджэя Вайды, згодна волі нябожчыка, была пахавана ў магіле яго маці на Сальваторскіх могілках у Кракаве[11].
Выбраная фільмаграфія
правіцьВыбраная фільмаграфія (арыгінальныя назвы на польскай мове):
- «Pokolenie» (1954)
- «Kanał» (1957)
- «Попел і дыямент» (1958)
- «Lotna» (1959)
- «Niewinnni czarodzieje» (1960)
- «Wszystko na sprzedaż» (1968)
- «Polowanie na muchy» (1969)
- «Brzezina» (1970)
- «Krajobraz po bitwie» (1970)
- «Wesele» (1972
- «Ziemia obiecana» (1974)
- «Smuga cienia» (1976)
- «Bez znieczulenia» (1978)
- «Człowiek z marmuru» (1977)
- «Panny z Wilka» (1979)
- «Z biegiem lat, z biegiem dni…» (1980)
- "Чалавек з жалеза (1981 (Залатая пальмавая галіна Канскага фестывалю)
- «Danton» (1982)
- «Eine Liebe in Deutschland» (1983)
- «Kronika wypadków miłosnych» (1985)
- «Korczak» (1990)
- «Pierścionek z orłem w koronie» (1992)
- «Nastazja» (1994)
- «Wielki tydzień» (1995)
- «Panna Nikt» (1996)
- «Pan Tadeusz» (1999)
- «Wyrok na Franciszka Kłosa» (2000)
- «Zemsta» (2002)
- «Jan Nowak Jeziorański. Kurier z Warszawy. 60 lat później 1944—2004» (2004)
- «Solidarność, Solidarność…» (2005)
- «Катынь (фільм)» (2007)
- «Tatarak» (2009)
- «Wałęsa. Człowiek z nadziei» (2013)
- «Powidoki» (2016)
Заўвагі
правіць- ↑ Вайда Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Andrzej Wajda // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вайда Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.debate.org/reference/andrzej-wajda
- ↑ Polish film director Andrzej Wajda dies
- ↑ Andrzej Wajda, Celebrated Polish Director, Dies at 90
- ↑ а б в Andrzej Wajda nie żyje. Reżyser zmarł w niedzielę wieczorem. Przed laty pytany o film życia mówił: «Ciągle przede mną. Żyję tym, co będzie jutro, dziś już było», Wyborcza.pl.
- ↑ Andrzej Wajda nie żyje. Warszawskie miejsca związane z reżyserem, Wyborcza.pl.
- ↑ zviazda.by
- ↑ Andrzej Wajda nie żyje. Wybitny reżyser miał 90 lat, Gazeta.pl.
- ↑ Ostatnie pożegnanie Andrzeja Wajdy. Reżyser spoczął w rodzinnym grobowcu, TVN24.pl.
Літаратура
правіць- Ва́йда Анджей // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 64. — 637 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
правіць- Анджэй Вайда — на беларускай «Свабодзе»(недаступная спасылка)