Рэзэкнэ
Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі. Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГорад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).
У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.
У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.
Насельніцтва
правіць
|
Нацыянальны склад
правіцьСтанам на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[11]:
- Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
- Рускія — 13 609 чалавек
- Палякі — 690 чалавек
- Яўрэі — 470 чалавек
- Беларусы — 455 чалавек
- Украінцы — 381 чалавек
Адукацыя і культура
правіцьСлавутасці
правіць- Руіны Рэзэкненскага замка
- Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Касцёл Маці Балеснай
- Лютэранская Траецкая царква
- Стараверская Царква Святога Мікалая
- Драўляная (г.зв. «Зялёная») сінагога
- Помнік «Latgales Mara»
- Музей гісторыі і культуры Латгаліі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Івета Апкална — латвійская арганістка і піяністка
- Ілзэ Вінькеле — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- Антоній Спрынговіч — рыжскі арцыбіскуп
- Юрый Тынянаў — расійскі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
- Жанна Юшканэ — латвійкая біятланістка
Галерэя
правіць-
Царква Нараджэння Багародзіцы
-
Траецкая царква (лютэранская)
-
Царква Святога Мікалая (стараверская)
-
Зялёная сінагога
-
Замкавая гара
Зноскі
правіць- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж Central Statistical Bureau of Latvia
- ↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 28 снежня 2022.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pašvaldībās pēc nacionālā sastāva Архівавана 24 верасня 2020. (лат.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэзэкнэ
- Сайт Рэзэкнэ Архівавана 28 лютага 2014.
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)