Рэжыцкі павет
Рэ́жыцкі павет (лат.: Rēzeknes apriņķis) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Розіттэн (пасля 1893 г. - Рэжыца, пасля 1945 г. – Рэзэкнэ).
Рэжыцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Віцебская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Рэжыца | ||
Дата ўтварэння | 1772 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва | 136 445 жыхароў (1 897) | ||
Плошча | 4,1 тыс. км² | ||
Гісторыя
правіцьРэжыцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет быў скасаваны, а ў 1802 г. — адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.
Геаграфія
правіцьРэжыцкі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На поўначы межаваў з Ліфляндскай губерняй, на ўсходзе - з Люцынскім паветам, на захадзе і поўдні – з Дзвінскім паветам Віцебскай губерні. Плошча павета складала 3582 кв. вёрст.
Насельніцтва
правіцьПа дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 136,4 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 57,9%; рускіх - 23,9%; яўрэяў - 7,4%; беларусаў - 5,4%; палякаў - 4,8%. У павятовым горадзе Рэжыце пражывала амаль 11 тыс. чал.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:
- — ;
- Андрэненская — в. Сталідзаны;
- Борхаўская — Борхава;
- Быкаўская — Быкава;
- Вайвадская — сядзіба Буклуйжа;
- Варклянская — Варкляны;
- Веліенская — Веліены;
- Галянская — сядзіба Інданы;
- Дрыцанская — Дрыцаны;
- Каўнацкая — с. Новая Слабада;
- Кульнеўская — сядзіба Ільзенберг;
- Макашанская — в. Уўзулава;
- Разенмуйжская — хутар Прытыка;
- Разейнаўская — сядзіба Вяртукшна;
- Сакстыгальская — Сакстыгаль;
- Салуіанская — в. Рускія Балбаржы;
- Сцярнянская — сядзіба Мястэры;
- Ружынская — Ружына;
- Узульмуйжская — сядзіба Балбышы[2].
Сучаснае становішча
правіцьУ цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.
Вядомыя асобы
правіць- Баляслаў Брэжга (1887—1957) — латвійскі гісторык, археолаг, палеограф, філолаг.
- Рыгор Міранскі (1875 — пасля 1926) — мінскі фатограф.
- Яніс Пуятс (нар. 1930) — кардынал-святар, архібіскуп рыжскі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старыя карты Рэжыцкага павета на сайце "Литера Ру"
- Мапа Рэжыцкага павета (1820) на Radzima.net
- Рымска-Каталіцкія касцёлы Рэжыцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты
- Праваслаўныя цэрквы Рэжыцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты