Дзвінскі павет
Дзві́нскі павет (лат.: Daugavpils apriņķis, да 1893 г. – Дынабургскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы заходні павет Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Дзвінск (да 1893 г. – Дынабург, з 1920 г. – Даўгаўпілс).
Дзвінскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Віцебская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Дзвінск | ||
Дата ўтварэння | 1772 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва | 237 000 жыхароў (1 897) | ||
Плошча | 4,4 тыс. км² | ||
Гісторыя
правіцьДзвінскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.
Геаграфія
правіцьДзвінскі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На захадзе межаваў з Ліфляндскай, на поўдні – з Курляндскай губерней. Плошча павета складала 3985 кв. вёрст.
Заходняя і паўднёвая межы павета праходзілі па Дзвіне.
Насельніцтва
правіцьПа дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 237 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 39,0%; яўрэяў - 20,0%; рускіх - 15,3%; беларусаў - 13,8%; палякаў - 9,1%, немцаў - 1,8%. У павятовым горадзе Дзвінску пражывала амаль 70 тыс. чал.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 4 станы і 16 валасцей:
Воласць | Валасны цэнтр |
---|---|
Варкоўская | в. Вялікія Клапары |
Вышкаўская | м. Вышкі |
Дагдзенская | м. Дагда |
Ізабелінская | м. Гейбы |
Капінская | в. Капіна |
Калупская | пагост Калуп |
Крэйцбургская | м. Шкільцер |
Краслаўская | м. Краслава |
Лівенгофская | м. Лівенгоф |
Ліксненская | в. Вайкуланы |
Малінаўская | в. Папялішскі млын |
Осуньская | с. Осунь |
Прэльская | м. Прэйлі |
Ужвальцкая | в. Ужвальд |
Унгермуйжская | в. Стокі |
Яшмуйжская | маёнтак Яшмуйжа |
Сучаснае становішча
правіцьУ цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.
Вядомыя асобы
правіць- Аўген Бартуль (1890-1900 — пасля 1945) — беларускі паэт і нацыянальны дзеяч.
- Кастусь Езавітаў (1893—1946) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог.
- Саламон Міхоэлс (1890-1948) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
- Марк Ротка (1903—1970) — амерыканскі мастак.