Яніс Пуятс
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Яніс Пуятс (лат.: Jānis Pujats; 14 лістапада 1930, Пуяты, Латвія) — латвійскі кардынал. Архібіскуп рыжскі з 8 мая 1991 па 19 чэрвеня 2010. Кардынал-святар in pectore з тытулам царквы S. Silvia з 21 лютага 1998, абвешчаны на кансісторыі ад 21 лютага 2001.
Яніс Пуятс | ||
Jānis Pujats | ||
![]() Кардынал-святар з тытулам царквы S. Silvia. | ||
![]() | ||
|
||
---|---|---|
8 мая 1991 — 19 чэрвеня 2010 | ||
Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік: | Архібіскуп Яніс Цакулс | |
Пераемнік: | Архібіскуп Збігнеў Станкевіч | |
Прафесія: | выкладчык універсітэта, ксёндз | |
Нараджэнне: |
14 лістапада 1930 (89 гадоў) Пуяты, Наўтрэнская воласць, Рэжыцкі павет, цяпер Рэзэкненскі край Латвія |
|
Прыняцце свяшчэннага сану: | 29 сакавіка 1951 | |
Епіскапская хіратонія: | 1 чэрвеня 1991 | |
Кардынал з: | 21 лютага 1998 | |
Узнагароды: | ||
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1948 годзе скончыў школу ў Рэзэкнэ і паступіў у каталіцкую семінарыю ў Рызе. 29 сакавіка 1951 года пасвечаны на святара. Працаваў у прыходах Рыгі. Выкладаў у Духоўнай семінарыі і быў кансультантам Архібіскупа рыжскага і сакратаром літургічнай камісіі.
З 1972 года — капелан Яго Святасці. У 1979—1984 гадах — генеральны вікарый у курыі Рыжскай дыяцэзіі. У 1984 годзе, па патрабаванні савецкіх улад, пакінуў пасаду ў курыі і працаваў простым святаром. 8 мая 1991 года прызначаны Архібіскупам рыжскім.
1 чэрвеня 1991 года пасвечаны ў архібіскупы. 21 лютага 1998 года ўзведзены ў санкардыналы in pectore. 21 лютага 2001 года абвешчаны на кансісторыі. Кардынал-святар з тытулам царквы S. Silvia. Удзельнік канклава 2005 года.
У дадатак да латышскай мовы, валодае рускай, польскай, літоўскай, нямецкай і лацінскай мовамі.
19 чэрвеня 2010 года было абвешчана пра адстаўку кардынала Пуятса з пасады Архібіскупа рыжскага, і яго пераемнікам высунуты Збігнеў Станкевіч — дырэктар Рыжскага вышэйшага інстытута рэлігійных навук і духоўнай семінарыі Рыжскай мітраполіі. Да 21 жніўня 2010 года — дня інтранізацыі Збігнева Станкевіча, кардынала Пуятс заставаўся апостальскім адміністратарам Рыгі.
14 лістапада 2010 года кардыналу Пуятсу споўнілася 80 гадоў і ён страціў права ўдзельнічаць у Канклавах.
УзнагародыПравіць
- Вялікі афіцэр ордэна Трох зорак
- Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (19 красавіка 2004 года)[1]
- Камандор з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (12 ліпеня 2005 года)[2].