Марыя Канапніцкая

польская паэтэса, навелістка, пісьменніца, публіцыстка, перакладчыца, журналістка, літаратурны крытык, рэдактар, дзяячка польскага незале

Марыя Канапні́цкая, дзявочае Васілоўская (польск.: Maria Konopnicka; 23 мая 1842, Сувалкі — 8 кастрычніка 1910, Львоў) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца; буйнейшы майстар польскай рэалістычнай літаратуры.

Марыя Канапніцкая
польск.: Maria Konopnicka
Maria Konopnicka001.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jan Sawa
Дата нараджэння 23 мая 1842(1842-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1910(1910-10-08)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса, пісьменніца, эсэіст, дзіцячая пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца, children's rights activist, рэдактар
Мова твораў польская
Подпіс PL Maria Konopnicka podpis.jpg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў 1842 годзе ў Сувалках, рана страціла бацькоў. У 1850-я гады выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве, дзе пасябравала з Эльжбетай Паўлоўскай (Элізай Ажэшка), таксама выхаванкай пансіёна.

У 20 гадоў выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязаная з паўстаннем 1863 года, баючыся пераследу, Канапніцкія з’ехалі ў Германію і вярнуліся на радзіму ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі.

Неаднаразова наведвала Беларусь, перапісвалася з Я. Лучынам.

Памерла ў 1910 годзе ў Львове, пахавана на Лычакаўскіх могілках.

ТворчасцьПравіць

Дэбютавала у друку ў 1870 годзе. Першы цыкл вершаў «У гарах» (1876—78). Вядомасць прынёс цыкл лірыка-эпічных вершаў «Карцінкі» (1879—80). Асноўныя матывы яе творчасці — сялянская нядоля, жыццё гарадской беднаты, любоў да радзімы, вера ў народ, у надыход справядлівасці (зборнікі «Паэзія», т. 1—4, 1881—96; «Лініі і гукі», 1897; «Італія», 1901; «Людзям і часу», 1904). Паэзіі М. Канапніцкай уласцівы дэмакратызм, спалучэнне лірычнасці і публіцыстычнасці, блізкасць да фальклору. У эпічнай паэме «Пан Бальнэр у Бразіліі» (1892—1906, поўнае выд. 1910) праз трагічны лёс польскіх сялян-эмігрантаў паказаны веліч народа, яго патрыятызм. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Чатыры навелы» (1888), «Мае знаёмыя» (1890), «На Нарманскім беразе» (1904), апавядання «З узломам» (1892), кнігі «Міцкевіч, яго жыццё і душа» (1899).

Напісала аповесць для дзяцей «Пра гномаў і сіротку Марысю», цыклы народных песняў «З лугоў і палёў», «На жалейцы». Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык.

Грамадская дзейнасцьПравіць

Актыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын.

Беларускія перакладыПравіць

  • Дым. — Вільня, 1908;
  • Мэндэль Гданскі… — Мн., 1930;
  • Пра гномаў і сіротку Марысю. — Мн., 1984;
  • Канапніцкая М.: (вершы) / Перакл. Я. Купалы, В. Сёмухі // Роднае слова. — 2002. № 4.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Maria Konopnicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Maria Konopnicka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Конопницкая Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 5,0 5,1 Blumesberger S. Konopnicka, Maria // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 1. — S. 594–595. — ISBN 978-3-205-78552-1
  6. Личаківський некрополь — С. 119.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Марыя Канапніцкая