Ober Ost (скарачэнне ад ням.: Oberbefehlshaber der gesamten Deutschen Streitkräfte im Osten — «Вярхоўны Галоўнакамандуючы ўсімі нямецкімі войскамі на Усходзе») — орган ваеннай улады Германскай імперыі падчас І Сусветнай вайны на тэрыторыі ўсходняга фронту. Па заключэнні Брэсцкага перамір’я пад кіраўніцтва гэтай структуры перайшлі вызначаныя заходнія рэгіёны тагачаснай Расійскай імперыі, а менавіта Літва (без Клайпеды, якая на той момант належала Германіі), поўдзень Латвіі, цэнтр і захад Беларусі, крайні ўсход Польшчы, што агулам складала тэрыторыю ў прыкладна 108 808 км².

тэрыторыя ў падначаленні Вярхоўнага камандавання
Ober Ost
Oberbefehlshaber der gesamten deutschen Streitkräfte im Osten
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Тэрыторыя Ober Ost у 1916
Тэрыторыя Ober Ost у 1916
< 
< 
< 
< 
< 
< 
 >
 >
 >
 >
 >
1914 — 1919

Сталіца Кёнігсберг
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Вільня
Мова(ы) Нямецкая мова
Афіцыйная мова нямецкая
Грашовая адзінка Ост-рубель
Плошча 108.808 км²
Насельніцтва ~3 000 000
Форма кіравання Акупацыя
Дынастыя Вітэльсбахі
Кіраўнікі дзяржавы
Галоўнакамандуючы
 • 1914-1916 Паўль фон Гіндэнбург
 • 1916-1918 Леапольд Баварскі
 • 1918-1919 Макс Хофман
Кіраўнік адміністрацыі
 • 1914-1916 Эрых Людэндорф
 • 1916-1919 Макс Хофман
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створаны ў 1914 годзе. Першым на чале структуры стаў Паўль фон Гіндэнбург — ваенны герой Прусіі і будучы прэзідэнт Веймарскай рэспублікі. Існавала і другая пасада — начальнік штаба, якую першым заняў Эрых фон Фалькенгайн.

Палітычны лад

правіць

Падчас існавання Обер-Оста на акупаваных тэрыторыях была ўстаноўленая параўнальна жорсткая сістэма ўлады. Так, спецыяльнае ведамства пад назвай «Транспартная палітыка» (ням.: Verkehrspolitik) падзяліла зямельныя надзелы без уліку існай на той момант сацыяльнай і этнічнай арганізацыі. Было забаронена перасякаць межы паветаў, з-за чаго мясцовыя яўрэйскія гандляры былі пазбаўленыя магчымасці зарабляць на жыццё[1]. Органы ўлады Обер-Оста не ўспрымалі мясцовую культуру і прадпрымалі намаганні па г. зв. «цывілізаванні» мясцовага насельніцтва, спрабуючы інтэграваць яго ў сістэму нямецкага грамадства і культуры[1]. Збудаваныя чыгункі былі дазволеныя да выкарыстання толькі нямецкім прадстаўнікам; мясцовыя настаўнікі, як правіла, замяняліся нямецкімі[2].

У 1915 годзе, у сувязі з прасоўваннем на ўсход, пад кантроль Обер-Оста трапілі новыя тэрыторыі. У той час намеснік фон Гіндэнбурга Эрых Людэндорф заснаваў сістэму кіравання гэтым вялікім абшарам, хоць тэхнічна ім кіраваў Гіндэнбург. У структуру арганізацыі былі ўведзеныя дзесяць спецыяльных пасадаў, людзі на якіх адказвалі за фінансы, сельскую гаспадарку і іншыя галіны дзейнасці. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане Обер-Ост быў падзелены на тры асаблівыя рэгіёны (ням.: Verwaltungsgebiete) — Курляндыя, Літва, Беласток-Гродна.

Па заканчэнні вайны Людэндорф планаваў засвоіць гэтыя землі ў якасці месца для пасялення сваіх войскаў, а таксама нямецкіх бежанцаў з унутраных частак Расіі[2]. У часы кіравання Людэндорфам Обер-Ост хутка выйшаў па паказчыках вытворчасці харчу і нават пачаў экспарт лішкаў вытворчасці ў цэнтральную Германію. Тым не менш, органы ўлады Обер-Оста не здолелі заваяваць давер мясцовых насельнікаў з прычыны сталага павелічэння падаткаў і экспрапрыяцыяў і адсутнасці ў іх права голасу[2].

Пасля таго, як Гіндэнбург і Людэндорф у 1916 узялі на сябе вярхоўнае кіраўніцтва ўсімі нямецкімі ўзброенымі сіламі, іхнім намеснікам на Усходзе стаў прынц Леапольд Баварскі.

Зносіны з мясцовым насельніцтвам

правіць

Адміністрацыя Обер-Оста мела складанасці ў зносінах з мясцовымі жыхарамі. З прадстаўнікамі вышэйшых класаў мясцовых жыхароў нямецкія салдаты маглі кантактаваць з дапамогай нямецкай або французскай моў, яўрэйскае насельніцтва ў мястэчках магло размаўляць па-нямецку або на ідышы (апошні належыць да германскіх моў і мае падабенствы з нямецкай, праз што немцы былі ў стане крыху разумець ідыш)[3], аднак у сельскай мясцовасці салдатам даводзілася разлічваць на наяўнасць людзей, якія маглі б перакладаць нямецкую на адну з мясцовых моў[3]. Падсумоўваючы, гісторыкі робяць выснову, што дадзеныя моўныя праблемы значна ўскладнялі працу нямецкай адміністрацыі[3]. Часам для распаўсюджвання пастановаў Обер-Оста прыцягвалася духавенства як эфектыўны пасрэднік для людзей, якія размаўлялі на іншай мове[3].

Кастрычніцкая рэвалюцыя

правіць

Па здзяйсненні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і заключэнні Брэсцкага перамір’я некаторыя рэгіёны пажадалі патрэбным бачыць пранямецкую ўладу ў сваіх рэгіёнах. Так, у Латвіі было ўтворана Аб’яднанае Балтыйскае Герцагства, а ў Літве была ўсталявана манархія на чале з нямецкім герцагам Урахам.

Адміністрацыйнае ўладкаванне

правіць

У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане занятыя тэрыторыі былі падзеленыя на тры рэгіёны (ням.: Verwaltungsgebiete) — Курляндыю (займаў паўднёвы захад Латвіі, назва адпавядала гістарычнай назве гэта часткі Латвіі), Літву (сучасная тэрыторыя Літвы без Клайпеды, а таксама вызначаныя паўночна-заходнія часткі Беларусі і паўночна-ўсходнія часткі Польшчы) і Беластоцка-Гродзенскі рэгіён (займаў, адпаведна, наваколлі Беластока і Гродна).

Серад ваенных падраздзяленняў на тэрыторыі Обер-Оста былі размешчаныя 10-я армія са штабам у Гродне і армейская групоўка Кіева.

На тэрыторыі Обер-Оста ад снежня 1915 выдаваліся двумоўныя пашпарты — абавязкова на нямецкай мове і на выбар польскай, латышскай, літоўскай, яўрэйскай (ідыш). Ад сакавіка 1916 з’явілася магчымасць атрымаць пашпарт і на беларускай мове. Гэтыя пашпарты сталі амаль што ні першымі афіцыйнымі дакументамі, у якіх ужывалася беларуская мова[4].

Нямецкія ўлады спрабавалі праводзіць палітыку аднолькавага стаўлення да ўсіх нацыянальнасцяў, па прычыне не да канца вырашаных планаў адносна акупаваных зямель. Гэта праяўлялася ў адкрыцці школ з нацыянальнымі мовамі навучання. Да вясны 1918 года было арганізавана 710 школ з літоўскай мовай навучання, 299 з польскай, 89 з беларускай. Праблемамі пры адкрыцці беларускіх школ былі недахоп настаўнікаў і супрацьдзеянне каталіцкага духавенства. Абавязковай мовай да вывучэння ва ўсіх школах была таксама нямецкая[5].

Наступствы

правіць

Пасля разгрому блоку Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі ў канцы 1918 — пачатку 1919 гг. нямецкія войскі пачалі адступаць з тэрыторыі Обер-Оста. У атрыманым адміністрацыйным вакууме мясцовыя нацыянальныя рухі паспрабавалі ўзяць улады ў свае рукі і заснаваць уласныя нацыянальныя дзяржавы. Тым не менш, часта разуменне тэрыторый будучых дзяржаў у розных нацыянальных рухаў адрознівалася, што прывяло да ўзаемных тэрытарыяльных прэтэнзій; таксама пачаліся сутыкненні з расійскімі камуністамі, якія ставілі на мэце распаўсюджванне сваёй улады на тэрыторыю былой Расійскай імперыі.

Незалежную нацыянальную дзяржаву паспрабавалі стварыць і прадстаўнікі беларускіх нацыянальных рухаў (гл. Беларуская Народная Рэспубліка), аднак органы ўлады новаабвешчанай дзяржавы не здолелі арганізаваць баяздольную армію і прыцягнуць у палітычным плане беларускае насельніцтва, праз што тэрыторыя сучаснай Беларусі была амаль бяскроўна занятая спачатку Расіяй і УНР, потым — Літвой (Маскоўскі дагавор) і Польшчай (самаабарона Лідскай і Гродзенскай зямель). Органы ўлады БНР распаўсюджвалі свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі, у тым ліку, і на тэрыторыі значна на ўсход (Віцебск, Смаленск, Бранск), якія кантраляваліся Расіяй нават у часы нямецкай акупацыі. Пазней інтарэсы больш моцных суседзяў Беларусі сутыкнуліся, што прывяло, у прыватнасці, да савецка-польскай вайны.

Дзяржавы-пераемніцы

правіць

Гістарычныя паралелі з палітыкай Трэцяга Рэйху

правіць

Гісторык Веяс Габрыель Люлевічус у працы War Land on the Eastern Front: Culture, National Identity, and German Occupation in World War I сцвярджае, што нямецкая палітыка датычна тэрыторый Обер-Оста карэлявала з адпаведнай палітыкай Нацысцкай Германіі на акупаваных ёю ўсходніх тэрыторыях. Як мяркуе Люлевічус, немцы пачалі ўспрымаць гэты рэгіён як тэрыторыю, заўсёды ахопленую «хаосам, хваробамі і варварствам»[6]. Люлевічус здолеў сабраць значную колькасць доказаў (напрыклад, дзяржаўныя дакументы, лісты, дзённікі і г. д.), аднак у яго працы не згадваецца пра выпадкі станоўчай палітыкі немцаў да мясцовага насельніцтва[6] (напрыклад, дазвол адкрыцця беларускамоўных школ у Беларусі падчас нямецкай акупацыі). Таксама, на думку іншых гісторыкаў, Люлевічус не звязвае досвед нямецкай палітыкі ў Обер-Осце з нямецкай палітыкай на нямецкіх каланіяльных уладаннях[6].

Зноскі

  1. а б Gettman, Erin. The Baltic Region during WWI. — 2002.
  2. а б в Koehl, Robert Lewis. 59 // A Prelude to Hitler's Greater Germany. — The American Historical Review, 1953. — Т. 1. — С. 43-65.
  3. а б в г Vagts, Alfred. 7 // A memoir of Military Occupation. — Military Affairs. — Т. 1. — С. 16-24.
  4. Рааго П. А. Асаблівасці мовы нямецкіх акупацыйных пашпартоў 1916г Архівавана 9 лютага 2023. // Беларускае слова: тэрміналогія і тэрміназнаўства : зборнік артыкулаў па матэрыялах навуковых чытанняў, прысвечаных 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Л. А. Антанюк — Мінск: БДУ, 2020. — С. 153—161.
  5. Томаш Блашчак. Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940) пераклад з польскай мовы Андрэя Вашкевіча. — Смаленск, Інбелкульт, 2022. — С. 45-46. ISBN 978-5-00076-059-8
  6. а б в Gatrell, Peter; Liulevicius, Vejas Gabriel. 60 // Review of War Land on the Eastern Front: Culture, National Identity, and German Occupation in World War I. — Slavic Review, 2001. — Т. 4. — С. 844-845.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць