Вільгельм Карл фон Урах

(Пасля перасылкі з Міндоўг II)

Вільге́льм II фон У́рах (ням.: Wilhelm Karl Florestan Gero Crescentius von Urah, літ.: Vilhelmas Urahas, літ.: Mindauhas II; 30 сакавіка 1864, Манака — 24 сакавіка 1928, Рапала, Італія) — нямецкі прынц з роду фон Урах, абвешчаны каралём Літоўскага каралеўства пад імем Міндаўгаса ці Міндоўга ІІ.

Вільгельм Карл фон Урах
ням.: Wilhelm Karl Florestan Gero Crescentius von Urach
Нараджэнне 30 мая 1864(1864-05-30)[1]
Смерць 24 сакавіка 1928(1928-03-24)[2] (63 гады)
Месца пахавання
Род House of Urach[d]
Бацька Wilhelm, Duke of Urach[d]
Маці Princess Florestine of Monaco[d]
Жонка Амалія Баварская[3] і Princess Wiltrud, Duchess of Urach[d][3]
Дзеці Karl Gero, Duke of Urach[d], Princess Elisabeth of Urach[d], Albrecht von Urach[d], Eberhard Urach[d], Wilhelm von Urach[d], Mechtilde Prinzessin von Urach[d][4], Marie Gabrielle Prinzessin von Urach[d][4], Karola Prinzessin von Urach[d][4] і Margarete Prinzessin von Urach[d][4]
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне Генерал кавалерыі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Прынц Вільгельм Карл Фларэстан фон Урах, граф фон Вюртэмберг быў старэйшым сынам першага герцага Урахскага Вільгельма I (прадстаўніка марганатычнай галіны Вюртэмбергскага герцагскага (пазней — каралеўскага) дома) і яго другой жонкі, Фларэсціны з Манака.

Вільгельм Карл нарадзіўся ў Манака. У 4 гады атрымаў у спадчыну ад бацькі герцагства Урах. З дзяцінства быў адным са спадчыннікаў трона Манака. У 1913 годзе быў адным са спадкаемцаў на трон Албаніі, але яго абышоў іншы прынц — Вільгельм Від. Германскі ўрад таксама рыхтаваў яго на трон Латарынгіі.

Згодна з сямейнай традыцыяй Вільгельм Карл паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію ўжо ў 1890-ыя гады і ўжо падчас Першай сусветнай вайны камандаваў 26-й германскай дывізіяй. З лістапада 1914 года ўдзельнічаў у германскім наступленні на Францыю і, потым, Бельгію. У студзені таго ж года ўдзельнічаў у баях у Польшчы. У лістападзе 1915 года ўдзельнічаў у кампаніі супраць Сербіі. Змагаўся ў бітве на Соме.

Кароль Літвы правіць

 
Горад Урах, якому Вільгельм Карл абавязаны сваім прозвішчам

16 лютага 1918 года Літва была абвешчана незалежнай дзяржавай. 11 ліпеня 1918 года Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй. На літоўскі трон было вырашана запрасіць Вільгельма Карла фон Ураха (адным з крытэрыяў выбара была ўмова, што кароль павінен быць каталіком). Вільгельм прыняў прапанову, ён павінен быў пераехаць з сям’ёй у Вільню і пачаць вывучаць літоўскую мову. паколькі ён рабіўся другім каралём гэтай дзяржавы, то ён павінен быў узысці на трон пад імем Міндоўга Другога. Але тым фактам, што каралём стаў не прадстаўнік дынастыі Гагенцолернаў, былі незадаволены акупацыйныя ўлады Германіі, чые войскі тады займалі краіну. Пасля працяглых спрэчак у Тарыбе 2 лістапада 1918 года рашэнне аб манархічным ладзе было адазвана. Вільгельм Карл так і не быў каранаваны каралём Літвы, фармальна з’яўляючыся ім на працягу каля ста дзён. Цікава, што ён ніколі ў жыцці не бываў у Літве.

У 2012 годзе буйнейшае манархічнае аб’яднанне Літвы, Асацыяцыя «Каралеўскі дом Літвы», прызнала ўнука Міндоўга ІІ, Ініга фон Ураха, легітымным спадкаемцам літоўскага каралеўскага стальца.

Манэгаская спадчына правіць

Паколькі ў стрыечнага пляменіка Вільгельма Карла па маці, манэгаскскага князя Луі II, не было законнанароджаных дзяцей, Вільгельм Карл павінен быў атрымаць у спадчыну прастол княства Манака. Падчас Першай сусветнай вайны пытанне пераходу ў спадчыну прастолу Манака заклапаціла французскі ўрад, які не жадаў бачыць яго ўладаром падданага варожай Германіі. Пры французскай дыпламатычнай падтрымцы Луі ІІ прызнаў сваёй спадкаемкай пазашлюбную дачку , Шарлоту, якая была замужам за французскім арыстакратам. Вільгельм Карл фон Урах, які нарадзіўся ў Манака і бавіў большую частку часу на Рыўеры, не мог пагадзіцца з гэтым рашэннем. Яго патомкі да гэтага часу лічаць цяперашніх правіцеляў Манака (нашчадкаў Шарлоты) узурпатарамі.

 
Вільгельм і яго сям’я

Сям’я і дзеці правіць

Вільгельм Карл быў жанаты два разы. У 1892 годзе ён ажаніўся з баварскай прынцэсай Амаліяй (1865—1912) — дачкой Карла Тэадора Баварскага. Па жаночым лініям яна (як і шмат якія іншыя з еўрапейскіх арыстакратаў) паходзіла ад Аўгуста III і Станіслава Ляшчынскага — каралёў Рэчы Паспалітай і Вялікіх князей Літоўскіх, што верагодна было станоўчым фактарам для Вільгельма Карла яшчэ не абранага каралём. Ад Амаліі ён меў дзевяць дзяцей:

  • Мары Габрыэль (1893—1908)
  • Елізавета (1894—1962) — выйшла замуж за Карла Ліхтэнштэйнскага, дзядзю Франца Іосіфа Ліхтэнштэйнскага
  • Карола (1869—1980)
  • Вільгельм (1897—1957) — узяў марганатычны шлюб з Елізаветай Тэйрэр, меў двух дачок — Елізавету і Марыю Крысціну
  • Карл Гера (1899—1981) — трэці герцаг фон Урах, тытулярны кароль Літвы, ажаніўся з графіняй Габрыель фон Вальдбург, дзяцей не меў.
  • Маргарэт (1901—1975)
  • Альбрэхт (1903—1969) — першы шлюб узяў з Размары Блэкдэр, другі — з Утай Вальдшмідт, меў дзяцей ад абедзвюх жонак
  • Эбергард (1907—1969) — бацька чацвёртага і пятага герцагаў фон Урах, тытулярных каралёў Літвы
  • Мехцільда (1912—2001) — выйшла замуж за Карла Фрыдрыха Гагенлоэ

У 1924 ён ажаніўся з баварскай прынцэсай Вільтрудай, дачкой караля Баварыі Людвіга III.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Lundy D. R. Wilhelm Karl Herzog von Urach // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць