Рыўера
Рыўе́ра[1] (італ.: Riviera) — паласа ўзбярэжжа Міжземнага і Лігурыйскага мораў каля падножжа Альпаў ад горада Кан (Францыя) да горада Спецыя (Італія). Таксама рыўерай называюць прыбярэжныя вобласці з тыповым міжземнаморскім кліматам у іншых рэгіёнах (Албанская Рыўера, Аўстрыйская Рыўера, Швейцарская Рыўера, Ямайская Рыўера і іш.).

Цягнецца прыкладна на 370[1] км. Падзяляецца на французскую (Лазурны Бераг) і італьянскую (Рыўера-Лігурэ[2]). Невялікая частка Рыўеры належыць княству Манака. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені 9—12 °C, у ліпені — 24 °C[2]. Ападкаў выпадае 500—700 мм за год[2].
Буйны курортны раён. З пачатку XIX стагоддзя з’яўляецца зонай курортаў, месцаў турызму і адпачынку. Да Першай сусветнай вайны — буйнейшы еўрапейскі цэнтр лячэння туберкулёзу, пазней — парушэнняў нервовай сістэмы, дыябету і іншых хвароб.
Развіты садаводства, вінаградарства, кветкаводства[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
правіць- Рыўера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ривьера // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Ривьера // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыўера