Швейцарская Рыўера

Швейцарская ці Ваацкая рыўера — умоўная назва паласы прыбярэжных курортаў, размешчаных уздоўж паўночнага берага Жэнеўскага возера на тэрыторыі кантона Во (паўднёвы бераг з Танонам належыць Францыі). У вузкім сэнсе пад Рыўерай разумеюць толькі курорты на паўночным усходзе возера, на ўсход ад Лазаны.

Від на Шыльёнскі замак.
Наваколлі Ньёна

Альпы абараняюць яе ад халодных паўночных вятроў, таму мікраклімат носіць амаль субтрапічны характар і набярэжныя часта пасаджаны пальмамі, а навакольныя пагоракі аддадзены пад вінаграднікі. Тэрасныя вінаграднікі Лаво ўваходзяць у спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Швейцарыі. На возеры шмат вадаплаўных птушак (чайкі, нырцы, лебедзі, качкі).

Неафіцыйная сталіца швейцарскай Рыўеры — невялікае мястэчка Мантро ля ўсходняга ўзбярэжжа возера. Іншыя курорты — Вевэ, Вільнёў, Лютры, Ньён, Верн’е; паміж імі размешчаны больш дробныя гарады і вёскі. Адносна недалёка знаходзяцца горналыжныя курорты — Вілар, Лезэн, Шамперы.