Луі II (князь Манака)

Луі II, поўнае імя Луі Анарэ Шарль Антуан Грымальдзі (Louis Honoré Charles Antoine Grimaldi; 12 ліпеня 1870, Бадэн-Бадэн, Германія — 9 мая 1949, Манака) — князь Манака, апошні кіраўнік з роду Грымальдзі-Маціньён.

Луі II
Князь Манака Луі II
Князь Манака Луі II
Сцяг Князь Манака
27 чэрвеня 1922 — 9 мая 1949
Папярэднік Альбер I
Пераемнік Рэнье III
Нараджэнне 12 ліпеня 1870(1870-07-12)[1][2]
Смерць 9 мая 1949(1949-05-09)[1] (78 гадоў)
Месца пахавання
Род Грымальдзі[d]
Імя пры нараджэнні фр.: Louis Honoré Charles Antoine Grimaldi
Бацька Albert I, Prince of Monaco[d]
Маці Mary Victoria Douglas-Hamilton[d]
Жонка Ghislaine Dommanget[d][3]
Дзеці у шлюбе: няма
па-за шлюбам: Шарлота
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Манаграма Манаграма
Ваенная служба
Званне
брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна святога Карла
Кавалер ордэна Хусейна ібн Алі 1 класа
Кавалер ордэна Хусейна ібн Алі 1 класа
Вялікі крыж ордэна Кароны Кавалер ордэна Культурных заслуг
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны медаль, Францыя Ваенны крыж 1914—1918 з пальмавай галіной (Францыя) Ваенны крыж 1914—1918 з пальмавай галіной (Францыя)
Ваенны крыж замежных тэатраў ваенных дзеянняў, Францыя
Медаль Перамогі (Францыя)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога льва Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога льва Насау
Ордэн Слана
Ордэн Слана
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I Бельгійскі Ваенны крыж Бельгійскі Ваенны крыж 1940
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер Вялікага крыжа ордэна святога Сант'яга і мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна святога Сант'яга і мяча
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер ордэна Мухамеда Алі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Георга I
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Георга I
Вялікі крыж ордэна Зоркі Карагеоргія
Спецыяльная ступень ордэна Заслуг (Ліван)
Ордэн Залатой шпоры
Ордэн Залатой шпоры
Вялікі крыж ордэна Пія IX
Вялікі крыж ордэна Пія IX
Бальі — кавалер Вялікага Крыжа Годнасці i Адданасці Мальтыйскага ордэна Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ваенных заслуг Карла Фрыдрыха Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вюртэмбергскай кароны для манархаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Адзіны сын Альбера I (1848—1922) і Вікторыі Марыі Дуглас-Гамільтан (1850—1922), дачкі Уільяма, 11-га герцага Гамільтана і ўнучкі вялікага герцага Карла Бадэнскага. Нарадзіўся пры бадэнскім двары і да Першай сусветнай вайны падтрымліваў цесныя сувязі з нямецкімі сваякамі.

Калі Луі было 10 гадоў, яго бацькі развяліся, і Луі з’ехаў у Германію да айчыма, але неўзабаве быў вымушаны вярнуцца на радзіму для падрыхтоўкі да выканання княжацкіх абавязкаў. З прычыны нацягнутых і халодных адносін паміж імі Луі прыйшлося зноў пакінуць Манака і з’ехаць у Францыю, дзе паступіў у ваенную акадэмію Сен-Сір. Скончыўшы яе, ён паехаў у Алжыр у складзе Замежнага легіёна, дзе сустрэў спявачку з кабарэ, у якую горача закахаўся. Ён не ажаніўся з ёй, ведаючы, што бацька не дасць дазволу на гэты шлюб.

Луі служыў у французскай арміі з 1898 па 1908 год, а падчас Першай сусветнай вайны зноў паступіў у французскую армію, стаўшы адным найвыдатнейшых афіцэраў Пятай Арміі. Ён атрымаў званне брыгаднага генерала і стаў афіцэрам ордэна Ганаровага легіёна.

У 1922 годзе, пасля смерці бацькі, Луі ўзышоў на трон.

У час Другой сусветнай вайны Луі беспаспяхова спрабаваў захаваць нейтралітэт. Двойчы Манака было акупавана: фашысцкай Італіяй і нацысцкай Германіяй. Нягледзячы на тое, што яўрэяў загадзя папярэджвалі пра арышты, палітыка Луі ў гэтым плане была вельмі нерашучай і выклікала абурэнне ў яго спадчынніка Рэнье — зацятага антыфашыста.

Адсутнасць у Луі сыноў стварыла пагрозу дынастычнага крызісу ў Манака. Сутыкнуўшыся з пагрозай акупацыі княства французамі ў выпадку пераходу прастола да найбліжэйшага спадчынніка мужчынскага полу, Вільгельма фон Ураха, Луі ў 1919 годзе прызнаў сваю незаконнанароджаную дачку Шарлоту, якая праз год выйшла замуж за французскага арыстакрата, графа П’ера дэ Паліньяка (1895—1964), які атрымаў у Манака тытул прынца Грымальдзі. У 1946 годзе Луі пабраўся шлюбам з французскай актрысай Жыслен Даманжэ (1900—1991) і з’ехаў у Францыю, дзе памёр у 1949 годзе.

У 1944 годзе яго дачка Шарлота адмовілася ад правоў на прастол на карысць свайго сына, і новым князем стаў яго ўнук Рэнье III.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Louis II Grimaldi, Prince de Monaco // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Louis II. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць