Гарачыя крыніцыПравіць
Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніц лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазняў.
У XX стагоддзі выдатныя лекары са ўсёй Еўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя методыкі лячэння, поўную дыягностыку арганізма, праграмы амаладжэння і прыгажосці.
Культурныя і гістарычныя помнікіПравіць
- Стары замак «Хоэнбадэн», пабудаваны ў 1102 годзе, разбураны ў XV стагоддзі, рэзідэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэна.
- Новы замак.
- Руская царква — царква, пабудаваная ў візантыйскім стыле ў XIX стагоддзі Уладзімірам Пацёмкіным і Бернхардам Бельцэрам.
- Манастырская царква Штыфтскірхэ.
- Манастыр Ліхтэнталь.
- Капэла Стурдза.
- Царква Св. Хрыстафора — пабудавана ў выглядзе піраміды.
Культура і мастацтваПравіць
- Палац фестываляў — другі па велічыні ў Еўропе оперны тэатр.
- Тэатр
- Павільён мінеральных вод
- Дзяржаўная выставачная зала.
- Калекцыя Фрыдзера Бурды.
- Музей мастацтва Фабержэ.
- Гарадскі музей.
- Дом Іагана Брамса.
- Руіны рымскіх лазняў.
Гарады-пабрацімыПравіць