Адкрыць галоўнае меню

Ордэн Святога Бенета Авіскага — каталіцкі ваенны ордэн, які існаваў у XII — XIX стагоддзях у Партугаліі. Падобна да іншых партугальскіх ваенных ордэнаў — Сант'яга і Томарскага — у 1789 секулярызаваны, у 1834 годзе яго ўладанні падвергліся нацыяналізацыі, у 1910 годзе распушчаны, у 1917 адноўлены ў якасці рэспубліканскага (як ваенная ўзнагарода) на чале з прэзідэнтам Партугаліі.

Авіскі Ваенны ордэн
PRT Military Order of Aviz - Knight BAR.png Ordem avis.jpg
Арыгінальная назва парт.: Ordem de Avis, Ordem Militar de Avis
Краіна Flag of Portugal.svg Партугалія
Тып Ордэн
Статус Уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 1146
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Хрыста
Малодшая ўзнагарода Order of Saint James of the Sword[d]
Commons-logo.svg Авіскі Ваенны ордэн на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Крыж ордэна служыў гербам манархаў Авіскай дынастыі.

З моманту заснавання Партугальскага каралеўства (1128) каралі былі зацікаўлены ва ўзмацненні Рэканкісты прафесійнымі воінамі-крыжакамі, якія паводле дадзенага зароку павінны былі пажыццёва змагацца з нявернымі. Ужо ў 1128 годзе ў Партугаліі, першай з краін Заходняй Еўропы, абгрунтаваліся тампліеры (якія пазней эвалюцыянавалі ў Томарскі ордэн), а прыкладна праз 20 гадоў быў заснаваны і першы мясцовы ваенны ордэн — «брацтва Дзевы Марыі з Эвары».

У 1166 годзе брацтва, якое ставіла перад сабой задачу адваявання Эвары ў маўраў, атрымала поспех у сваім распачынанні. Ва ўзнагароду кароль перадаў ім горад у кіраванне. Першым вялікім магістрам ордэна быў Педру Афонсу (ці Педру Энрыкеш) (1130—1169) — пазашлюбны сын першага партугальскага караля; тады ж яны прынялі бенедыкцінскі статут. Галоўнай рэзідэнцыяй рыцараў стаў Авіскі замак (сучасны горад Авіш), па якім яны і атрымалі сваю сучасную назву — бенедыкцінцаў з Авіша.

Канец XIV — пачатак XV стагоддзі былі адзначаны ў гісторыі ордэна зацяжным дыспутам з кастыльскім ордэнам Калатравы, які ледзь не з моманту заснавання бачыў у Авіскім ордэне сваю заходнюю галіну і патрабаваў падпарадкавання партугальскага магістра кастыльскаму. На Базельскім саборы (1431) абгрунтаванасць дамаганняў кастыльцаў прызнаў сам Папа Рымскі.

Заканчэнне Рэканкісты пакінула шматлікіх (і бессямейных) рыцараў без пастаяннага занятку. У 1385 годзе Вялікі магістр Авіскага ордэна Жуан I стаў каралём Партугаліі і заснавальнікам Авіскай дынастыі (1385—1580). Каралі гэтай дынастыі павялі авіскіх рыцараў на новыя «крыжовыя паходы» ў Афрыку. У 1415 годзе яны ўзялі Сеўту, у 1437 аблажылі Танжэр. Томарскім і Авіскім ордэнамі ў тыя гады кіравалі браты караля Дуартэ I, Энрыке Мараплавец і Фернанду, прычым апошні скончыў сваё жыццё ў мараканскім палоне.

З ростам Партугальскай імперыі авіскія рыцары з воінаў-манахаў ператварыліся ў каланізатараў-землеўладальнікаў. У эпоху Рэнесансу ордэн ператварыўся з духоўнага ў свецкі. Папа Аляксандр VI Борджыя вызваліў рыцараў ад зароку бясшлюбнасці (1502), а ў 1551 годзе было абвешчана, што надалей главой ордэна будзе лічыцца сам партугальскі манарх.

СтупеніПравіць

 
Узнагародны ліст ордэна, падпісаны Прэзідэнтам Партугаліі (1920).
  •   Вялікі крыж (Grã-Cruz - GCCA)
  •   Гранд-афіцэр (Grande-Oficial - GOA)
  •   Камандор (Comendador - ComA)
  •   Афіцэр (Oficial - OA)
  •   Кавалер / Дама (Cavaleiro / Dama - CavA / DamA)

КрыніцыПравіць

  • «Иллюстрированная энциклопедия „Руссика“. История Средних веков». — Москва: ОЛМА-ПРЕСС, 2004. — С. 640. — ISBN 5-94849-552-3.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць