Карл (вялікі герцаг Бадэнскі)

Карл Людвіг Фрыдрых (ням.: Karl Ludwig Friedrich von Baden; 8 чэрвеня 1786, Карлсруэ — 8 снежня 1818, Раштат) — вялікі герцаг Бадэна з 10 чэрвеня 1811 года. Апошні прадстаўнік старэйшай галіны роду Цэрынгенаў.

Карл Бадэнскі
ням.: Karl von Baden
Сцяг Вялікі герцаг Бадэна
10 чэрвеня 1811 — 8 снежня 1818
Папярэднік Карл Фрыдрых
Пераемнік Людвіг I
Нараджэнне 8 ліпеня 1786(1786-07-08) ці 8 чэрвеня 1786(1786-06-08)[1]
Смерць 8 снежня 1818(1818-12-08)[2] (32 гады)
Месца пахавання
Род Цэрынгены
Імя пры нараджэнні ням.: Karl Ludwig Friedrich von Baden
Бацька Карл Людвіг Бадэнскі
Маці Амалія Гесэн-Дармштацкая[d]
Жонка Стэфанія дэ Багарнэ[3]
Дзеці Луіза Амелія Бадэнская[d], Princess Josephine of Baden[d], Princess Marie Amelie of Baden[d], unnamed son von Baden[d][4] і Alexander Prinz von Baden[d][4]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць суверэн
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын прынца Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай, унук Карла Фрыдрыха Бадэнскага. Карл быў родным братам расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны. Стаў спадчынным прынцам Бадэна пасля смерці свайго бацькі ў 1801 годзе. 30 жніўня 1801 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага[5]. Праз дзесяць гадоў ён змяніў на прастоле дзеда Карла Фрыдрыха. Удзельнічаў у Венскім кангрэсе, на якім за Бадэнам былі замацаваныя тэрыторыі, набытыя ў Напалеонаўскіх войнах. У 1818 годзе ён выдаў новую канстытуцыю.

Карл рыхтаваўся да вяселля з баварскай прынцэсай Аўгустай, дачкой баварскага караля Максіміліяна, калі планы Напалеона перашкодзілі гэтаму вяселлю. Напалеон жадаў бачыць Аўгусту жонкай свайго пасерба Яўгенія Багарнэ і ў якасці кампенсацыі прапанаваў Карлу ажаніцца з траюраднай сястрой Яўгена Стэфаніяй дэ Багарнэ (17891860), якую Напалеон афіцыйна ўдачарыў і якой дараваў тытул прынцэсы Францыі. У красавіку 1806 года Карл і Стэфанія пажаніліся. У шлюбе нарадзіліся:

Пасля смерці Карла, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, трон Бадэна заняў яго дзядзька Людвіг I.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Lundy D. R. Karl Ludwig Friedrich Großherzog von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»)

Літаратура правіць

  • Friedrich von Weech: Karl Ludwig Friedrich, Großherzog von Baden. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 15. Duncker & Humblot, Leipzig 1882, S. 248—250. (ням.)

Спасылкі правіць