Густаў Шведскі (1799)

Густаў Ваза (шведск.: Gustav av Wasa; 9 лістапада 1799(1799-11-09)[1][2][…], Стакгольм[3]5 жніўня 1877(1877-08-05), Пільніц[d][4]) — спадчынны прынц Швецыі, сын караля Швецыі Густава IV Адольфа і каралевы Фрыдэрыкі.

Густаў Шведскі
Нараджэнне 9 лістапада 1799(1799-11-09)[1][2][…]
Смерць 5 жніўня 1877(1877-08-05) (77 гадоў)
Месца пахавання
Род герцаг Гальштэйн-Готарпскі[d]
Бацька Густаў IV Адольф
Маці Фрэдэрыка Бадэнская
Жонка Луіза Амелія Бадэнская[d][6]
Дзеці Карола Шведская[d] і Людвіг Ваза[d][7]
Дзейнасць афіцэр
Званне генерал-маёр і фельдмаршал-лейтэнант[d][8]
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary ордэн Серафімаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў старэйшым сынам караля Густава IV і адразу пасля нараджэння абвешчаны спадчыннікам прастола. Калі яму было дзесяць гадоў, яго бацька быў зрынуты ў выніку перавароту. Жадаючы захаваць карону за сынам, кароль 29 сакавіка 1809 года адрокся ад прастола, аднак 10 мая рыксдаг абвясціў, што ён і ўсе яго нашчадкі пазбаўляюцца права займаць шведскі прастол, пасля чаго сям’і давялося адправіцца ў выгнанне і жыць у розных краінах Еўропы.

Прыхільнікі караля — густавіянцы — некалькі разоў спрабавалі дамагчыся прызнання Густава законным спадчыннікам прастола, але беспаспяхова. У 1816 годзе прыняў тытул графа Ітэнбурга, служыў афіцэрам у арміі габсбургскай Аўстрыі і ў 1829 годзе ўдастоены тытула князя Вазы ад імператара Франца II. У 1836 годзе стаў фельдмаршал-лейтэнантам аўстрыйскай арміі.

У 1828 годзе заручыўся з прынцэсай Марыянай Нідэрландскай, але з палітычных прычын быў вымушаны разарваць заручыны і 9 лістапада 1830 года ў Карлсруэ ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой Луізай Амаліяй Бадэнскай, з якой развёўся ў 1843 годзе. У шлюбе нарадзіліся сын Людвіг (1832), які памёр у маленстве, і дачка, прынцэса Карола (1833—1907), якая выйшла пасля замуж за караля Саксоніі Альберта, але гэты шлюб быў бяздзетным.

У 1830 і 1862 гадах кандыдатура Густава ўсплывала ў сувязі з выбарамі караля Грэцыі, аднак сур’ёзнай падтрымкі ён не атрымаў.

У 1884 годзе рэшткі Густава і яго сына былі перапахаваны ў Стакгольме.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Gustaf von Holstein-Gottorp, Prince of Vasa // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Schweden, Kronprinz Gustav // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 422. Праверана 21 лютага 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. Dr. Constant v. Wurzbach Wasa, Gustav, Prinz von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 53. — S. 125.

Спасылкі правіць