Allgemeine Deutsche Biographie
Усеагульная нямецкая біяграфія (ням.: Allgemeine Deutsche Biographie, скарочана ADB) — нямецкая біяграфічная энцыклапедыя ў 56 тамах, якая выходзіла ў 1875—1912 гадах (перавыдана ў 1967—1971 гадах).
Гісторыя выдання
правіцьУ 1858 годзе ў Баварскай акадэміі навук узнікла ідэя стварыць біяграфічны даведнік знакамітых нямецкіх дзеячаў, аднак з-за недахопу сродкаў гэта ідэя не была рэалізавана.
У 1868 годзе, па просьбе Леапольда фон Ранке, праект быў адноўлены і асноўны аб'ём працы па арганізацыі збору матэрыялаў і напісанні артыкулаў быў ускладзены на барона Рохуса фон Ліліенкрона, яго найбліжэйшым памочнікам і вядучым рэдактарам стаў Франц Ксаўер фон Вегеле .
Энцыклапедыя прызначалася для навуковага і агульнага карыстання. Было вырашана адабраць біяграфіі людзей, якія выявілі сябе на рознай ніве ў нямецкамоўных краінах.
Энцыклапедыя выдавалася Гістарычнай камісіяй Баварскай акадэміі навук, пад рэдакцыяй барона Рохуса фон Ліліенкрона, надрукавана ў лейпцыгскім выдавецтве «Duncker & Humblot». Усяго ў энцыклапедыю ўключаны біяграфіі каля 26 500 асоб, якія атрымалі вядомасць у нямецкамоўных краінах і памерлі да 1900 года (уключаючы Нідэрланды да 1648 года). Было выдадзена 45 асноўных тамоў, 10 дадатковых і адзін том склалі паказальнікі.
Утрыманне па тамах
правіць- Van der Aa — Baldamus. 1875
- Balde — Bode. 1875
- Bode — von Carlowitz. 1876
- Carmer — Deck. 1876
- Von der Decken — Ekkehart. 1877
- Elben — Fickler. 1877
- Ficquelmont — Friedrich Wilhelm III. von Sachsen-Altenburg. 1878
- Friedrich I. von Sachsen-Altenburg — Gering. 1878
- Geringswald — Gruber. 1879
- Gruber — Hassencamp. 1879
- Hassenpflug — Hensel. 1880
- Hensel — Holste. 1880
- Holstein — Jesup. 1881
- Jetzer — Kähler. 1881
- Kähler — Kircheisen. 1882
- Kircher — v. Kotzebue. 1882
- Krabbe — Lassota. 1883
- Lassus — Litschower. 1883
- v. Littrow — Lysura. 1884
- Maaß — Kaiser Maximilian II. 1884
- Kurfürst Maximilian I. — Mirus. 1885
- Mirus — v. Münchhausen. 1885
- v. Münchhausen — v. Noorden. 1886
- van Noort — Ovelacker. 1887
- Ovens — Philipp. 1887
- Philipp (III.) von Hessen — Pyrker. 1888
- Quad — Reinald. 1888
- Reinbeck — Rodbertus. 1889
- v. Rodde — v. Ruesch. 1889
- v. Rusdorf — Scheller. 1890
- Scheller — Karl Schmidt. 1890
- Karl v. Schmidt — G. E. Schulze. 1891
- Hermann Schulze — G. Semper. 1891
- Senckenberg — Spaignart. 1892
- Spalatin — Steinmar. 1893
- Steinmetz — Stürenburg. 1893
- Sturm (Sturmi) — Thiemo. 1894
- Thienemann — Tunicius. 1894
- Tunner — de Vins. 1895
- Vinstingen — Walram. 1896
- Walram — Werdmüller. 1896
- Werenfels — Wilhelm d. Jüngere, Herzog zu Braunschweig und Lüneburg. 1897
- Wilhelm d. Jüngere, Herzog zu Braunschweig und Lüneburg — Wölfelin. 1898
- Günzelin von Wolfenbüttel — Zeis. 1898
- Zeisberger — Zyrl; Дадаткі: v. Abendroth — Anderssen. 1900
- Дадаткі: Graf J. Andrassy — Fürst Otto von Bismarck. 1902
- Дадаткі: v. Bismarck-Bohlen — Dollfus. 1903
- Дадаткі: Döllinger — Friedreich. 1904
- Дадаткі: Kaiser Friedrich III. — Hanstein. 1904
- Дадаткі: Harkort — v. Kalchberg. 1905
- Дадаткі: Kálnoky — Lindner. 1906
- Дадаткі: Linker — Paul. 1906
- Дадаткі: Paulitschke — Schets. 1907
- Дадаткі: Scheurl — Walther. 1908
- Дадаткі: Wandersleb — Zwirner. 1910
- Паказальнік. 1912
ADB у сетцы
правіцьУ маі 2003 года Гістарычная камісія пры Баварскай акадэміі навук і Баварская дзяржаўная бібліятэка выклала ў бясплатны адкрыты доступ адсканаваныя старонкі энцыклапедыі. Пасля гэтыя сканы былі распазнаны, вычытаны і тэкст апублікаваны ў адкрытым доступе. Таксама тэкст ADB выкладзены ў нямецкіх Вікікрыніцах.
Літаратура
правіць- Rochus von Liliencron, Franz Xaver von Wegele. Vorrede (Band 1) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 1. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1875. — S. V–XVII. (ням.)
- Rochus von Liliencron. Vorrede (Band 45) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 45. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1900. — S. V–VIII. (ням.)
- Die historische Commission bei der kgl. Akademie der Wissenschaften. Vorrede (Band 56) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 56. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1912. — S. V–XV. (ням.)