Стэфанія дэ Багарнэ

Стэфанія Луіза Адрыянна дэ Багарнэ́ (фр.: Stéphanie Louise Adrienne de Beauharnais; 28 жніўня 1789, Версаль — 29 студзеня 1860, Ніца) — вялікая герцагіня Бадэнская, жонка вялікага герцага Карла Бадэнскага.

Стэфанія дэ Багарнэ
фр.: Stéphanie de Beauharnais
вялікая герцагіня Бадэнская
Нараджэнне 28 жніўня 1789(1789-08-28)[1][2][…]
Смерць 29 студзеня 1860(1860-01-29)[2][4][…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Цэрынгены, Банапарты і Багарнэ
Імя пры нараджэнні фр.: Stéphanie Louise Adrienne de Beauharnais
Бацька Claude de Beauharnais[d]
Маці Adrienne de Lezay-Marnésia[d]
Муж Карл (вялікі герцаг Бадэнскі)[6]
Дзеці Луіза Амелія Бадэнская[d], Princess Josephine of Baden[d], Princess Marie Amelie of Baden[d], unnamed son von Baden[d][7] і Alexander Prinz von Baden[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць суверэн, гаспадыня літаратурнага салону, арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Версалі ў сям’і графа Клода Багарнэ, стрыечнага брата віконта Аляксандра дэ Багарнэ, і яго жонкі Кладзіны. Пасля смерці маці ад сухот у 1791 годзе выхоўвалася ў пансіёне пры кляштары ў Мантабане, адкуль па загадзе Напалеона была выклікана ў Парыж. Жазэфіна Багарнэ прызначыла яе ў модны пансіён мадам Кампан, дзе выхоўвалася яе дачка Гартэнзія. Па заканчэнні навучання ў 1806 годзе Стэфанія, як член імператарскай сям’і, пераехала на жыхарства ў палац Цюільры, дзе вяла раскошнае жыццё, якое доўжылася, аднак, нядоўга.

 
Прынц Карл Бадэнскі

Неўзабаве Напалеон з палітычных меркаванняў арганізаваў яе шлюб з курфюрстам Карлам Бадэнскім (1786—1816), дараваў Стэфаніі тытул «прынцэсы Францыі» і ўрачыста ўдачарыў яе. Каб дзед жаніха пагадзіўся на гэты няроўны шлюб, Напалеон павялічыў яго ўладанні і зрабіў яго вялікім герцагам. Акрамя таго ён прымусіў Карла Бадэнскага адмовіцца ад сваёй нявесты Аўгусты Баварскай, з якой ажаніў свайго пасерба Яўгенія Багарнэ.

Стаўшы прыёмнай дачкой імператара, Стэфанія была пераведзена ў асабліва раскошныя апартаменты Цюільры і ва ўсіх прыдворных цырымоніях займала другое месца пасля імператрыцы Жазэфіны, што ўзбудзіла зайздрасць Гартэнзіі і сясцёр імператара. Ад прыроды вясёлая, жывая і какетлівая (з добрым колерам твару, блакітнымі вачамі і прыгожымі бялявымі валасамі) Стэфанія аказвала Напалеону асобую ўвагу[8]. Ён жа, маючы слабасць да добранькай сваячкі, паддаўся яе чарам. Пайшлі плёткі. Гэтаму ганебнаму скандалу паклала канец рэўнасць Жазэфіны, якая нагадала Стэфаніі, што «ў яе ёсць жаніх, якому ёй і трэба строіць вочкі, а не мужу цёткі».

 
Стэфанія Бадэнская

Калі Карл Бадэнскі прыехаў у Францыю, ён зусім не спадабаўся нявесце. Вяселле адбылося ў Парыжы 8 красавіка 1806 года, аднак, Стэфанія з першага ж дня замкнулі дзверы сваёй спальні перад мужам. Карыстаючыся вялікай папулярнасцю ў грамадстве, яна какетнічала з Жэромам Банапартам, яе вабіла яго страсць і на ўсіх балях яна танчыла толькі з ім. Аднойчы ўвечар іх блізкія адносіны сталі вельмі прыкметнымі і з прынцэсай Кацярынай здарылася істэрыка. Паводзіны Стэфаніі выклікалі ўсеагульнай скандал. Напалеон зрабіў ёй строгую вымову і адправіў яе з мужам у Карлсруэ, куды стаў пісаць ёй бацькоўскія лісты, раячы любіць мужа. У Германіі адчужэнне паміж мужам і жонкай працягвалася па-ранейшаму і прынц Карл стаў весці цалкам асобнае ад жонкі жыццё.

Але ў 1808 годзе ў легкадумнай Стэфаніі адбыліся змены, яна, разумеючы, што павінна нарадзіць спадчынніка, нечакана стала ласкавай з мужам, але прынц астуджаны яе супраціўленнем, не паверыў у шчырасць яе пачуццяў і адштурхнуў яе. Справа дайшла то таго, што яны не бачыліся ў працягу двух гадоў. Карл пражываў у Карлсруэ, а Стэфанія ў Мангейме. Тым не менш у 1810 годзе яны прымірыліся і сталі шчаслівай закаханай парачкай, нарадзіўшы на свет пецярых дзяцей. У 1811 годзе пасля смерці дзеда прынц Карл стаў вялікім герцагам, а Стэфанія герцагіняй. На працягу сямі гадоў яна была цалкам шчаслівай у сямейным жыцці, хоць смерць яе сына і прыдворныя інтрыгі з мэтай пераканаць мужа развесціся з ёй прычынілі ёй нямала гора.

 
Мангеймскі замак (1812)

8 снежня 1818 года Карл Бадэнскі нечакана памёр. Пасля яго смерці трон Бадэна заняў ягоны дзядзька Людвіг I. Застаўшыся ўдавой у 29 гадоў, Стэфанія доўга аплаквала мужа і сына. Яна жыла вельмі сціпла ў Мангеймскім замку, дзе яе салон быў папулярным месцам сярод мясцовых інтэлектуалаў, ці ў летнім палацы ў Бадэн-Бадэне. Праз некалькі гадоў яна перасялілася ва Фрайбург. Там у маляўнічым замку яна стала прымаць свецкіх асоб і нават давала балі. Пасля таго як прынц Луі Напалеон стаў прэзідэнтам другой Французскай рэспублікі, Стэфанія часта наведвала Парыж, дзе брала ролю гаспадыні на балях, якія даваў прынц у Елісейскім палацы. Яна вітала аднаўленне імперыі ў Францыі і памерла ад запалення лёгкіх у 1860 годзе ў Ніцы[9]. Пахавана ў каралеўскай пахавальні ў царкве Святога Міхаіла[de] ў Пфорцгайме.

Дзеці правіць

Зноскі

  1. Lundy D. R. Stéphanie Louise Adrienne de Beauharnais, Vicomtesse de Beauharnais // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Großherzogin von Baden Stephanie // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Stéphanie De Beauharnais // GeneaStar
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б Lundy D. R. The Peerage
  8. Мемуары госпожи Ремюза. — М.: «Захаров», 2017. — 592 с.
  9. "Death of the Grand Duchess Stephanie of Baden". New York Times. February 16 (1860). Архівавана з арыгінала 2017-10-28. Праверана 2017-09-29. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі правіць