Франц Іосіф II (16 жніўня 1909, Фраўэнтальскі замак, Штырыя — 13 лістапада 1989, Грабс, Швейцарыя) — князь Ліхтэнштэйна ў 19381989.

Франц Іосіф II, князь Ліхтэнштэйн
Franz Joseph Maria Aloys Alfred Karl Johannes Heinrich Michael Georg Ignaz Benediktus Gerhardus Majella
Fürst Franz Josef II..jpg
Staatswappen-Liechtensteins.svg
сцяг
14-ы Князь Ліхтэнштэйна
25 ліпеня 1938 — 13 лістапада 1989
Папярэднік Франц I
Пераемнік Ханс Адам II
 
Адукацыя
Дзейнасць лесавод, палітык
Член у
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 16 жніўня 1909(1909-08-16)
Фраўэнтальскі замак, Штырыя, Аўстра-Венгрыя
Смерць 13 лістапада 1989(1989-11-13) (80 гадоў)
Грабс, Швейцарыя
Пахаванне
Дынастыя Ліхтэнштэйн
Бацька Алаіз Лихтэнштэйнскі
Маці Елізавета Амалія
Жонка Геаргіна фон Вільчэк
Дзеці Ганс-Адам II, Prince Nikolaus of Liechtenstein[d], Princess Nora of Liechtenstein[d], Philipp Erasmus de Liechtenstein[d] і Wenzel de Liechtenstein[d]
 
Узнагароды
Order of the Golden Fleece Rib.gif

Нарадзіўся ў сям'і ліхтэнштэйнскага прынца Алаіза і аўстрыйскай эрц-герцагіні Лізаветы Амаліі — дачкі эрцгерцага Карла Людвіга. Імператар Франц Іосіф быў яго хрэсным бацькам. Прынц Алаіз, будучы старэйшым у лініі ўспадкавання прастола, адмовіўся ад ад сваіх правоў у карысць сына.

Прынц правёў сваё дзяцінства ў аўстрыйскіх і мараўскіх маёнтках, скончыў школу ў Вене ў 1925, і там жа — Універсітэт сельскагаспадарчых навук ў 1929 годзе. Атрымаў прафесію ляснічага і працаваў па спецыяльнасці ў лясной гаспадарцы Чэхаславакіі. 30 сакавіка 1938 прынц быў прызначаны рэгентам пры князе Франце I, у тым жа годзе 25 ліпеня князь памёр, і Франц Іосіф заняў прастол. Амаж адбыўся 30 сакавіка 1939 г.

Франц Іосіф ажаніўся 7 сакавіка 1943 года на графіні Геаргіне Вільчэк, ад якой у яго пяцёра дзяцей, у іх ліку — Ганс Адам II.

Падчас Другой сусветнай вайны заклікаў нацыю да нейтралітэту і ўнутранай еднасці. Вядома, што княская сям'я скупала маёмасць яўрэяў, якія загінулі пры халакосце, з прычыны супрацоўніцтва з нацыстамі пасля заканчэння вайны трапіла пад дзеянне дэкрэтаў Бенеша і страціла сваю нерухомасць на тэрыторыі Чэхаславакіі. У канцы вайны Ліхтэнштайн даў прыстанішча калабарацыяністам з РВА. Пасля вайны правёў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю жыцця краіны. У прыватнасці, у 1984 годзе жанчыны атрымалі права голасу на выбарах. Франц Іосіф быў першым у гісторыі краіны кіраўніком, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.

У 1984 годзе прызначыў старэйшага сына сваім пастаянным прадстаўніком і рэгентам і фактычна адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці.

Франц Іосіф II памёр праз месяц пасля смерці жонкі ў лістападзе 1989 года, будучы пры гэтым самым доўгакіруючым манархам у Еўропе.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць