Ганс-Адам II (ням.: Hans-Adam II, поўнае імя Johannes Adam Ferdinand Alois Josef Maria Marko d'Aviano Pius von und zu Liechtenstein, нар. 14 лютага 1945 г.) — дзеючы князь Ліхтэнштэйну. Узышоў на трон 13 лістапада 1989 г.

Ханс-Адам II
ням.: Johannes Adam Ferdinand Alois Josef Maria Marko d’Aviano Pius von und zu Liechtenstein
15-ы князь Ліхтэнштэйна
з 13 лістапада 1989
Папярэднік Франц Іосіф II
спадчыннік прастола[d] (князь Ліхтэнштэйна)
14 лютага 1945 — 13 лістапада 1989
Нараджэнне 14 лютага 1945(1945-02-14)[1][2][…] (79 гадоў)
Род Ліхтэнштэйнскі дом
Бацька Франц Іосіф II[4]
Маці Countess Georgina von Wilczek[d][4]
Жонка Marie-Aglaë, Princess of Lichtenstein[d][5]
Дзеці Alois, Hereditary Prince of Liechtenstein[d][4], Prince Maximilian of Liechtenstein[d][4], Prince Constantin of Liechtenstein[d][4] і Princess Tatjana of Liechtenstein[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць business manager, манарх, калекцыянер мастацтва, арыстакрат
Узнагароды
Сайт fuerstenhaus.li/fuersten…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын князя Франца Іосіфа II.

У адрозненне ад большасці сучасных манархіяў, якія маюць тэндэнцыю да абмежавання ўлады кіраўніка дзяржавы, Ханс-Адам ў 2003 г. арганізаваў і выйграў рэферэндум, накіраваны на пашырэнне княжацкіх паўнамоцтваў. Аднак адначасова быў уведзены ў дзеянне закон, які забараняе князю выкарыстоўваць права вета ў выпадку, калі парламент прыме рашэнне змяніць форму праўлення на рэспубліканскую.

У жніўні 2004 г. Ганс-Адам II афіцыйна перадаў паўнамоцтвы па штодзённым кіраванні дзяржавай свайму сыну, наследнаму князю Алаізу.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Hans Adam II prince of Liechtenstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hans-Adam von und zu Liechtenstein // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.