Давальны склон
Давальны склон, датыў (грэч. ἡ δοτικὴ πτῶσις, лац.: casus dativus) — адзін з ускосных склонаў, у мовах свету звычайна выказвае якое-небудзь дзеянне, накіраванае на прадмет (алатыў) і вытворныя ад яго (напрыклад, перадача прамога аб’екта ўскосна, адкуль і пайшла назва склону; «дзеянне на карысць каго-небудзь» — так званы dativus ethicus).
Склоны беларускай мовы
Беларуская назва | Лацінская назва | Характарызавалае пытанне |
Назоўны | Намінатыў | Хто? Што? |
Родны | Генітыў | Каго? Чаго? |
Давальны | Датыў | Каму? Чаму? |
Вінавальны | Акузатыў | Каго? Што? |
Творны | Інструментатыў, (не зусім дакладна) аблатыў | Кім? Чым? |
Месны | Прэпазітыў, (не зусім дакладна) лакатыў | Пра каго? Пра што? |