Š
Літара лацінкі Šš | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
Лацінскі алфавіт | ||||||
A | B | C | D | E | F | G |
H | I | J | K | L | M | N |
O | P | Q | R | S | T | U |
V | W | X | Y | Z | ||
Дадатковыя і варыянтныя знакі | ||||||
À | Á | Â | Ã | Ä | Å | Æ |
Ā | Ă | Ą | Ç | Ć | Ĉ | Ċ |
Č | Ð,ð | Ď,ď | Đ,đ | È | É | Ê |
Ë | Ē | Ė | Ę | Ě | Ə | Ĝ |
Ğ | Ġ | Ģ | Ƣ | Ĥ | Ħ | Ì |
Í | Î | Ï | Ī | Į | İ,i | I,ı |
IJ | Ĵ | Ķ | Ĺ | Ļ | Ľ | Ł |
Ñ | Ń | Ņ | Ň | Ò | Ó | Ô |
Õ | Ö | Ø | Ő | Œ | Ơ | Ŕ |
Ř | ß | ſ | Ś | Ŝ | Ş | Š |
Þ | Ţ | Ť | Ù | Ú | Û | Ü |
Ū | Ŭ | Ů | Ű | Ų | Ư | Ŵ |
Ý | Ŷ | Ÿ | Ź | Ż | Ž | Ƶ |
Š, š — літара лацінскага алфавіта. Утворана ад літары S з дапамогай дыякрытычнага знака гачак. Звычайна пазначае гук, аналагічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моў (чэшскай, славацкай, верхне- і ніжнелужыцкай, харвацкай, славенскай, баснійскай, лацінскіх варыянтаў беларускай, сербскай і македонскай моў), балцкіх (літоўскай і латышскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры транслітарацыі кірылічных тэкстаў з балгарскай, беларускай, рускай і украінскай моў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.
Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумерскіх і акадскіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанемы /с/, гуку /ш/ у семіцкіх мовах, а таксама фінікійскай літары шын (), прамой папярэдніцы кірылічнай Ш.
Гісторыя
правіцьСтворана Янам Гусам для чэшскай мовы замест ранейшага спалучэння літар Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкай мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, баснійскую, сербскую і македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе ў беларускі лацінскі алфавіт.