Красамоўнае сэрца

«Красамоўнае сэрца» — казка беларускага пісьменніка і мастака Алега Аблажэя. Выдавецтва — «Мастацкая літаратура», 2015 год.

«Красамоўнае сэрца»
Выданне
Вокладка кнігі
Жанр Проза
Аўтар Алег Аблажэй
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2015
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Колькасць старонак 71
Ілюстратар Алег Аблажэй
Носьбіт Кніга
ISBN 978-985-02-1670-0

Галоўныя героі — каралевіч Артакс і каралеўна Камілена. Кожны ў сваім каралеўстве не мае шчасця, бо вельмі розніцца ад усіх. Каралевіч Артакс надзвычай добры і чуллівы, але ягоны бацька, злосны кароль — марыў зваяваць увесь свет, а сярод яго звычаяў было жахлівае паляванне, калі забівалі кожнага дзясятага сустрэчнага прасталюдца. А Камілена расла там, дзе ўсе толькі і думалі, што пра заробкі і багацце. Усе адно працавалі і не гублялі час на бескарыснае чытанне кніг, у жыхароў ейнага каралеўства не было ўяўлення пра прыгажосць і мастацтва.

Каралеўна не захацела пабрацца шлюбам з таўстым багацеем і патрапіла ў зняволенне ў вежу сярод пустэльні. Каралевіч Артакс кіруецца на яе вызваленне, бо толькі разам яны будуць шчаслівыя[1]. Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра[2].

Намінацыі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Рублеўская 2015.
  2. А. Аблажэй. Красамоўнае сэрца(недаступная спасылка). Мастацкая літаратура. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2016. Праверана 20 студзеня 2015.
  3. Запольская Я.. Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса”. Беларускае Радыё Рацыя (19 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2016. Праверана 20 студзеня 2015.
  4. Назван полный список Литературной премии Тетки. Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 сакавіка 2016.
  5. Спіс намінаваных кніг Архівавана 24 красавіка 2016.

Рэцэнзіі

правіць

Спасылкі

правіць
  Вонкавыя відэафайлы
  Буктрэйлер да кнігі «Красамоўнае сэрца»